11 красавіка 2026 года здарылася цісканіна ля цытадэлі Ла-Фер’ер (г. Міло, Рэспубліка Гаіці).

Крэпасць пабудавана ў 1804—1817 гадах паводле загаду караля Анры Крыстафа. З 1982 года ў складзе Нацыянальнага гістарычнага парку. Уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА; лічыцца адным з самых бяспечных турыстычных аб’ектаў краіны. Крэпасць знаходзіцца на вяршыні гары, на вышыні 1000 м. Да ўваходу вядзе добраўпарадкаваная сцежка, большую частку якой турысты пераадольваюць на мулах або пешшу.

У дзень трагедыі (субота) у цытадэлі было запланавана традыцыйнае святаHarold Isaac. At least 30 dead in stampede at Haiti’s historic Laferriere Citadel // Reuters, April 12, 2026, звязанае адначасова з Вялікаднем і з гадавінай уключэння аб’екта ў спіс спадчыны ЮНЕСКА. Падзея, рэклама якой распаўсюджвалася ў сацсетцы TikTokSam Jones. At least 30 killed in crush at historic fortress in Haiti // The Guardian, April 12, 2026, прыцягнула больш людзей, чым звычайна. Па словах прэм’ер-міністра Алікса Дыдзье Фіс-Эме, у той дзень ля крэпасці сабралася шмат моладзіAndré Paultre, Emiliano Rodríguez Mega. Mass Stampede at Haitian Tourist Site Leaves Dozens Dead // The New York Times, April 12, 2026At least 30 feared dead in crush at Haitian tourist site // BBC, April 12, 2026.

На версе гары, ля адзінага ўваходу ў цытадэль, утварыўся вялікі натоўп наведвальнікаў. Калі яны хацелі зайсці, іншыя спрабавалі выйсці. Сітуацыю пагоршыў дождж. Пазней з‘явілася інфармацыя (або чуткі), што паніку справакаваў слёзатачывы газ, выкарыстаны паліцыяй для разгону бойкі.

У выніку ў цісканіне загінула прынамсі 25 чалавек. Спачатку было абвешчана аб гібелі 30 чалавек з каментаром, што гэтая лічба, імаверна, будзе расці. Некалькі дзясяткаў пацярпелых былі дастаўленыя ў бальніцу. Аб частцы людзей няма інфармацыі, яны застаюцца зніклымі без вестак.

Прэм’ер-міністр Гаіці Фіс-Эме і іншыя афіцыйныя асобы выказалі спачуванні сем’ям загінулых і пацярпелых. Пачынаючы з 14 красавіка на Гаіці аб’яўлена трохдзённая жалоба.

Крыніцы

Катэгорыя:Красавік 2026 года Катэгорыя:Падзеі 11 красавіка Катэгорыя:Катастрофы 2026 года