Брацкая магіла — ваеннае пахаванне, знаходзіцца ў пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна, у скверы.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан з’явілася ў 1944 годзе. Пахаваны 35 воінаў і 26 партызан Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных Герой Савецкага Саюза П. М. Батыраў. У 1957 годзе пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Жалудок Катэгорыя:1944 год у Беларусі