Міхал Длускі ( , верасень 1760, Падляшша — 10 красавіка 1821, Вільня) — літоўскі святар, філосаф, грамадскі дзеяч, масонFalkowski C., Dłuski Michał, [w:] Polski słownik biograficzny, t. V, Kraków 1939–1946, s. 193–194.
Біяграфія Нарадзіўся ў верасні 1760 года на Падляшшы. Вучыўся ў школах у Драгічыне і Ломжы. У 1777 годзе паступіў у семінарыю Святога Крыжа ў Варшаве, адкуль у 1781 годзе перавёўся ў дыяцэзіяльную семінарыю ў Вільні. Рукапаложаны ў святары ў 1783 годзе, быў пры віленскім біскупе Масальскім капеланам, сакратаром і лектарам, а таксама пісарам надворных судоў. Ужо 5 сакавіка 1785 года стаў адным з прызначаных біскупам дыяцэзіяльных экзаменатараў.
1 кастрычніка 1788 года ўвайшоў у віленскую капітулу. Разам з біскупам Масальскім, на двары якога карыстаўся вялікай пашанай, падарожнічаў у 1789–1792 гадах за мяжой — у Італіі і Германіі. У 1793 годзе капітула дэлегавала яго ў Мінск па справе маёнткаў, захопленых расійцамі.
Карыстаўся давер'ем капітулы і прыхільнасцю біскупа Яна Непамуцэна Касакоўскага, у якога на працягу 12 гадоў (1795–1807) быў аўдытарам і сакратаром. У 1795 годзе быў дэлегатам ад Цяльшэйскага павету для прынясення прысягі на вернасць Кацярыне ІІ. Пасля вяртання з Пецярбурга ў тым жа годзе выконваў функцыі дэпутата духоўнага трыбунала ў Гродне. У 1796 годзе атрымаў ясколдаўскую алтарыю. У тым жа годзе капітула абрала яго бібліятэкарам. З 1797 года стаў членам Літоўскай адукацыйнай камісіі. Быў дэпутатам у галоўным літоўскім духоўным судзе. Пасля смерці Палубінскага, суфрагана трокскага, 10 жніўня 1801 года стаў прэлатам-архідыяканам. Атрымаў ступень доктара тэалогіі ў 1801 годзе ў Віленскім універсітэце.
Падтрымка Напалеона
Належаў да шчырых патрыётаў, якія верылі ў Напалеона як вызваліцеля Айчыны. 14 ліпеня 1812 года падпісаў акт грамадзянства Вялікага Княства Літоўскага і далучэння да Генеральнай Канфедэрацыі Каралеўства Польскага. У дзень народзінаў Напалеона (15 жніўня 1812 года) прэлат Міхал Длускі склаў у віленскім кафедральным саборы прысягу на вернасць Напалеону. Длускі быў сярод вышэйшага духавенства найбольш актыўным прыхільнікам Напалеона. У сваіх казаннях на працягу ўсяго лета і восені 1812 года прэлат заклікаў да намаганняў дзеля адраджэння Айчыны.За прафранцузскія погляды і дапамогу французскім афіцэрам быў сасланы ў Сібір (1813–1814), і толькі дзякуючы намаганням сяброў здолеў атрымаць амністыю і права вярнуцца ў ВільнюМараўскі Станіслаў. Некалькі гадоў маёй маладосці ў Вільні (1818—1825) / Станіслаў Мараўскі. Пераклад і каментары Леанід Лаўрэш, рэд. Станіслаў Суднік, стыль-рэд. Максім Клімковіч. — [б. м. Издательские решения, 2025. — 332 с. — ISBN 978-5-0068-4005-8]. — 2025-12-21.. Па вяртанні ссылкі заняўся адбудовай касцёла ў Рукойнях.
Масонства
На працягу 37 гадоў належаў да масонства, будучы адным з найбольш выдатных і дзейных яго членаў у Вільні. Меў VII ступень, быў прэзесам Вышэйшай Капітулы ў Вільні, належаў да Найвышэйшай Капітулы і быў майстрам у ложах: «Дасканалае Адзінства», «Руплівы ліцвін», а пазней — у ложы «Школа Сакрата». Быў таксама ганаровым членам некалькіх ложаў. Пад яго ўплывам прыпісвалі значны ўдзел віленскага духавенства ў масонстве.
У пачатку 1817 года выдаў у Вільні ананімна вядомую брашуру пад назвай «Ліст лісабонскага рабіна да брэскага рабіна, перакладзены з рабінска-талмудычнага дыялекту» (List rabina lisbońskiego do rabina brzeskiego z dialektu rabinsko-talmudycznego przetłumaczony). Нягледзячы на выразныя папскія асуджэнні, Длускі пад выглядам літаратурнай містыфікацыі выступіў з надзвычай смелай апалогіяй масонства, прадстаўляючы яго як таварыства тайнае, «прынамсі па форме не належачае да рэлігіі, але заснаванае на чыстай цноце і сапраўднай маральнасці». Выводзячы пачаткі масонства з Палестыны, з даўніх часоў, не пабаяўся залічыць «да гэтага цнатлівага таварыства» самога Хрыста, які «правілы яго, і так дасканалыя, яшчэ больш спраставаў». Пісьмо гэтае, «пісьменніка і чытальніка хрысціянскага недастойнае, зганьбляльнае і блюзнерскае» — як назваў яго ксёндз Філіп Галанскі — выклікала ў Вільні гарачую і цікавую палеміку з боку духавенства як на амбоне, так і ў друку.
У 1805–1817 гадах ён публікаваў артыкулы, большасць з якіх ананімныя, у віленскіх выданнях « Дзённіку Віленскаму», «Паментнік магнетычны», « Віленскім тыднёвіку», варшаўскім «Новым варшаўскім паментніку» і львоўскіх перыядычных выданнях па пытаннях тэалогіі, філасофіі (пра бессмяротнасць душы), мастацтва (пра Сымона Чаховіча), гісторыі і прымянення новых тэхналогій у сельскай гаспадарцы. Ён вядомы як мастак-аматар, які маляваў партрэты і экслібрысы І. Я. Масальскага і іншых.
Смерць
Памёр у Вільні 10 красавіка 1821 года ў выніку няшчаснага выпадку — пераломы нагі, ампутацыю якой адмовіўся рабіць. Пахаваны з вялікімі ганарамі, у якіх удзельнічалі масоны.
Успаміны Паводле Уладзіслава Сыракомлі,Чалавек, вядомы глыбокай вучонасцю і сур'ёзнымі звычаямі. У маладосці падарожнічаў па Італіі; у 1812 годзе публікаваў артыкулы ў грамадскіх выданнях. У «Віленскім дзённіку» змешчаны яго выступ супраць Э. Лахніцкага з нагоды карцін Чаховіча. Быў знаўцам і аматарам жывапіснага мастацтва, даваў эстэтычныя і гістарычныя парады слыннаму Смуглевічу, а пасля сябе пакінуў вялікую і цудоўную галерэю карцін, сярод якіх было шмат твораў польскіх мастакоў, асабліва ЧаховічаWładysław Syrokomla. Wycieczki po Litwie w promieniach od Wilna, tom II..Станіслаў Мараўскі прысвяціў яму першую частку сваіх успамін, дзе вельмі прыязна пра яго адзываўся:Ксёндз Міхал Длускі быў выхаваны ў школе кс.-біскупа Масальскага, чыя элегантнасць, дасканаласць, вучонасць і ветлівасць славіліся па ўсім краі і дапамагалі біскупу ва ўсіх яго падарожжах за мяжу — яго такт, яго абыходжанне з людзьмі, яго разважлівасць — усё тое, чаго сёння мы ўжо не сустракаем. Дасведчаны, энцыклапедычна адукаваны ва ўсіх галінах ведаў, з веданнем 6 моў і 7-й расейскай, якую потым вывучыў у няшчасці, віртуозны мастак алоўкам і алеем, да гэта ўсяго яшчэ і архітэктар, і агра ном, ён вылучаўся нават у часы вялікіх асветнікаў, калі было шмат па-са праўднаму вучоных людзей, якія атрымалі веды не з газетаў і часопісаў, а з упартага і пастаяннага вывучэння грунтоўных кніг — асоб, якія дзівяць су часных мудрацоў ведамі — аздобамі свайго розуму і сэрца.
Спасылкі
Крыніцы
Катэгорыя:Філосафы Літвы Катэгорыя:Багасловы Літвы
Катэгорыя:Святары Катэгорыя:Віленскае біскупства Катэгорыя:Нарадзіліся на Падляшшы Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула