Гета ў Жалудку (лістапад 1941 — 9 мая 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў у гарадскім пасёлку Жалудок падчас Халакосту.

Жалудок акупіраваны нацыстамі 27 чэрвеня 1941 г., большая частка дамоў у гэты дзень згарэла. Гітлераўцы ў лістападзе 1941 г. на адзінай ацалелай вуліцы стварылі гета, у якім утрымліваліся яўрэі з Жалудка і в. Орля. Пры яго знішчэнні 9 мая 1942 г. гітлераўцы загубілі больш за 1,5 тыс. (па іншых звестках, 2 тыс.) чалавек, астатнія вязні былі пераведзены ў гета ў Лідзе і Шчучынеbelarusenc.by.

Крыніцы

Жалудок Катэгорыя:Гісторыя Шчучынскага раёна Катэгорыя:Жалудок