Аляксандр Міхайлавіч () — вялікі князь уладзімірскі (1326—1327) і цвярскі (1326—1327, 1337—1339), князь пскоўскі (1327—1329, 1331—1337), рускі праваслаўны святы. З цвярскіх Рурыкавічаў. Другі сын Міхаіла Яраславіча. Малодшы брат Дзмітрыя Міхайлавіча, старэйшы брат Канстанціна Міхайлавіча, Васіля Міхайлавіча. Бацька Усевалада Аляксандравіча і Міхаіла Аляксандравіча.
Пасля таго як яго брат Дзмітрый Міхайлавіч, што знаходзіўся ў Ардзе паводле загаду Узбек-хана быў 15 верасня 1326 пакараны смерцю, вялікім князем цвярскім стаў Аляксандр Міхайлавіч. Адначасова ён атрымаў ад хана ярлык на Уладзімірскае вялікае княства. Падтрымаў Цвярское паўстанне ў 1327 годзе. Загінуў у Ардзе.
Крыніцы
Катэгорыя:Вялікія князі ўладзімірскія Катэгорыя:Князі пскоўскія Катэгорыя:Князі цвярскія