«Я і ты» () — італьянская драма рэжысёра Бернарда Берталучы з акцёрамі Тэа Фалько і Якапа Ольма Антыноры ў галоўных ролях. Фільм быў прадстаўлены па-за конкурсам на Канскім кінафестывалі 2012 года.

Апошні фільм рэжысёра Берталучы. Рэжысёр зняў яго, знаходзячыся ў інвалідным крэсле, пасля дзесяцігадовага перапынку ў творчасці. Бернарда Берталучы кіраваў вытворчасцю фільма ў Рыме, практычна не пакідаючы ўласнага дома.

Выканаўца ролі псіхолага ў фільме паўстае ў інвалідным крэсле, што адсылае да інваліднасці рэжысёра на момант здымак.

Якапа Ольма Антыноры — Ларэнца Тэа Фалько — Алівія Соня Бергамаска — маці Ларэнца Вераніка Лазар — бабуля Ларэнца Піпа Дэльбона — псіхолаг

Катэгорыя:Фільмы 2012 года