Ваенны інстытут замежных моў — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова СССР, якое існавала ў 1942—1974 гадах.

Гісторыя У 1940 годзе Савет Народных Камісараў СССР прыняў пастанову аб арганізацыі пры 2-м Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў ваеннага факультэта са статусам вышэйшай ваенна-навучальнай установы. На яго ўскладалася задача падрыхтоўкі ваенных выкладчыкаў англійскай, нямецкай і французскай моў для вучылішчаў і акадэмій Чырвонай Арміі. У пачатку 1941 года факультэт атрымаў новую афіцыйную назву: Ваенны факультэт заходніх моў

12 красавіка 1942 года загадам № 0271 народнага камісара абароны СССР факультэт быў ператвораны ў Ваенны інстытут замежных моў Чырвонай Арміі з дыслакацыяй у Стаўрапалі Куйбышаўскай вобласці. Паводле таго ж загаду ў склад інстытута ўвайшлі ваенны факультэт усходніх моў пры Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства і Ваенныя курсы замежных моў з горада Орска.

1 жніўня 1974 года на базе Ваеннага інстытута замежных моў быў утвораны Ваенны інстытут Міністэрства абароны СССР, 12 жніўня гэтага ж года ў склад Ваеннага інстытута з ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна пераведзены ваенна-юрыдычны факультэт. Падрыхтоўка ваенных спецыялістаў філалагічнага профілю ажыццяўлялася на факультэтах заходніх і ўсходніх моў, спецыяльнай прапаганды, завочнага навучання і на курсах перападрыхтоўкі афіцэраў-перакладчыкаў запасу.

Апошні выпуск факультэтаў замежных моў Ваеннага інстытута Мінабароны СССР быў у 1993 годзеЧередникова А. Ю. Без толмачей не обходится ни одна война. // Военно-исторический журнал. — 2008. — № 5. — С.25-28. .

Крыніцы

Спасылкі Военный Институт Иностранных Языков 60 лет ВИИЯ «Выходим, слева разведшкола...»

Катэгорыя:Лінгвістычныя навучальныя ўстановыКатэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы СССР