Ківо́т, або бажні́ца (ад  — «скрыня», «каўчэг») — невялікая зашклёная створкавая рама, скрыня або спецыяльная шафка (паліца) для захоўвання і размяшчэння абразоў (ікон) і іншых прадметаў рэлігійнага культу. У хрысціянскай архітэктуры ківотам таксама могуць называць невялікую ўпрыгожаную нішу на вонкавай сцяне будынка, прызначаную пераважна для размяшчэння ікон, якая часта накрывалася двухсхільным дашкам або навесам. У некаторых выпадках тэрмін выкарыстоўваецца як сінонім даразахавальніцы.

Этымалогія Слова «ківот» запазычана з грэчаскай мовы (ад kibōtos — скрыня). Беларускі тэрмін «бажніца» (або ўстарэлае багоўня) ўтварыўся ад слова «бог».

Прызначэнне і афармленне

Ківот з'яўляецца асаблівым афармленнем абраза, якое дазваляе стварыць вакол іконы ўласны мікраклімат. Гэта змякчае ваганні тэмпературы і вільготнасці паветра, а таксама абараняе святыню ад фізічных уздзеянняў, пылу і бруду.

Ківоты адрозніваюцца па памеры і дызайне. Яны бываюць як простымі, так і багата ўпрыгожанымі разьбой. Традыцыйныя грэчаскія ківоты (дзе яны называюцца προσκυνητάρι) звычайна высокія і зроблены з разьбянога дрэва. Яны могуць нагадваць вокны з дахам або купалам наверсе, што адпавядае тэалогіі Усходняй праваслаўнай царквы, згодна з якой абразы з'яўляюцца «вокнамі ў неба». У адрозненне ад аналоя, ікона ў ківоце звычайна размяшчаецца вертыкальна, а не пад вуглом. Часам на нахіленай паліцы пад галоўным абразом можа размяшчацца дадатковы. Некаторыя ківоты маюць прыступку або платформу для палягчэння пакланення вернікаў. Таксама ў іх можа быць прадугледжана спецыяльнае месца для ўсталявання свечак або падвешвання лампады перад іконай.

У храмах адзін ківот можа змяшчаць як адну ікону, так і некалькі меншых выяў. Часта ў парафіяльных храмах у ківоце размяшчаюць абраз святога апекуна парафіі або горада. Вялікія саборы могуць мець мноства ківотаў, расстаўленых вакол нефа. Такія вялікія ківоты часам размяшчаюцца каля сцяны, нагадваючы іканастас з некалькімі абразамі. Традыцыйна ў ківоце на паўднёвым баку царквы змяшчаецца ікона апекуна гэтага храма.

Ківоты з абразамі выкарыстоўваюцца не толькі ў храмах, але і ў дамах вернікаў. Традыцыйна яны размяшчаюцца ва ўсходнім куце галоўнага пакоя, які называецца «красным вуглом».

Сімвалічнае значэнне і гісторыя

Правобразам хрысціянскага ківота лічыцца Каўчэг Запавету (Ківот Запавету), які знаходзіўся ў Іерусалімскім храме. У царкоўнаславянскай Бібліі для абазначэння Каўчэга Запавету выкарыстана грэчаскае слова «ківот», каб адрозніваць яго ад Ноева каўчэга (а таксама ад каўчэжца-кошыка, куды паклалі немаўля Майсея).

У хрысціянскай традыцыі Каўчэг Запавету, як і іншыя свяшчэнныя прадметы Іерусалімскага храма, разглядаецца ў якасці правобразу элементаў хрысціянскага храма — Ківота або Даразахавальніцы. Як Каўчэг знаходзіўся ў Святая святых і ў ім захоўваліся Скрыжалі Запавету, так Даразахавальніца размяшчаецца ў алтары хрысціянскага храма. У ёй захоўваюцца Цела і Кроў Хрыста, якія ўтвараюць Новы Запавет чалавека з Богам.

Раннехрысціянскі багаслоў Яфрэм Сірын бачыў непасрэдна ў самой канструкцыі Каўчэга Запавету правобразны сэнс Богаўвасаблення:Свяціцель Рыгор Ніскі лічыў, што вобраз нерукатворнай Скініі, паказаны Майсею на гары, ёсць «Хрыстос, Божая сіла і Божая Прамудрасць». Усе астатнія прадметы ён тлумачыў адпаведна з гэтым разважаннем:Свяціцель разглядаў ківот, закрыты херувімамі, і твар, схаваны крыламі херувімаў, як вобраз адной і той жа Істоты. Праз гэтае ўтойванне людзям паказваецца, што «погляд на невымоўнае — недаступны». Менора, якая знаходзіцца каля Каўчэга, ахінае Скінію і знамянуе сабой сем светласцяў Духа ().

Гл. таксама Красны вугал Аналой

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Царкоўнае начынне Катэгорыя:Хрысціянская архітэктура Катэгорыя:Усходняе хрысціянства