Сядзіба Стралкаў — помнік сядзібнай архітэктуры пачатку XX стагоддзя ў в. Стралкава Клецкага раёна.

Ансамбль сядзібы мае рэгулярную планіроўку, уключае сядзібны дом, свіран, браму, пад’язную алею. З’яўляецца помнікам архітэктуры неакласіцызму. Сядзібны дом уяўляе сабой аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак на бутавым цокалі. Накрыты высокім вальмавым дахам з люкарнамі. Мае сіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Манументальнасць галоўнага ўвахода падкрэслена шырокім ганкам, які выкладзены з блокаў ружовага вапняку.

Характэрная рыса інтэр’еру — адкрытыя балечныя столі. Сцены прарэзаны шырокімі аконнымі праёмамі. Дваровы фасад з паўкруглым эркерам у цэнтры раскрапаваны шырокімі лапаткамі. Планіроўка будынка анфіладная. У цэнтры знаходзіцца вестыбюль і вялікая зала. Дзе групы бакавых памяшканняў маюць тарцовыя выхады. У інтэр’еры захаваўся кафляны камін. Зараз аб’ект не выкарыстоўваецца.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Сядзібы Клецкага раёна Катэгорыя:Стралкава