Сядзібна-паркавы комплекс Чарноцкіх — помнiк жылой архiтэктуры ў в. Лецяшын (Клецкі раён).
Гісторыя Сядзіба ў в. Лецяшын сфарміравалася ў канцы ХVІІІ ст. Францішкам Чарноцкім на адкрытай жывапіснай мясцовасці. У новы дом сям’я пераехала ў 1793 г. з суседняга ляснога фальварка Заранкоўцы (у чатырох вярстах ад Лецяшына). Новая сядзіба ўключала: сядзібны дом, афіцыну, парк, дзве брамы з жалезнымі варотамі, капліцу, стайню і інш. У час Першай сусветнай вайны сядзіба ў Ляцяшыне знаходзілася паблізу ад тылу рускага фронту. Усю бібліятэку, карціны і больш каштоўныя прадметы ўладальнікі паспелі вывезці ў Мінск, дзе яны ўцалелі і адкуль у 1920 г. былі дастаўлены ў Варшаву. А ўсё, што засталося на месцы, было разрабавана і знішчана. Нават у склепе капліцы былі апаганены грабніцы.
Двор згарэў у гады Другой сусветнай вайны. Са збудаванняў у цяперашні час застаўся драўляны свіран (пач. ХХ ст.) і гаспадарчая пабудова. Захаваліся фрагменты парку, фрагменты саду.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Лецяшын (Клецкі раён) Катэгорыя:Славутасці Клецкага раёна