Мікалай Фёдаравіч Грачоў (; ) — савецкі военачальнік, генерал арміі (1991).

Біяграфія З 31 жніўня 1950 года — у Савецкай Арміі. У 1952 годзе скончыў Разанскае пяхотнае вучылішча. Камандаваў стралковым узводам, з 1956 года — ротай, у 1958—1962 гадах — начальнік штаба мотастралковага батальёна. Член КПСС. У 1963 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. З 1962 года — намеснік начальніка штаба мотастралковага палка. З 1964 года — камандзір мотастралковага батальёна. З 1966 года — начальнік штаба, а з 1967 года — камандзір мотастралковага палка. З 1969 па 1971 — начальнік штаба мотастралковай дывізіі.

У 1972 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. З 1972 года — камандзір мотастралковай дывізіі. З 1974 года — першы намеснік камандуючага агульнавайсковай арміяй. З чэрвеня 1976 года — камандуючы 2-й гвардзейскай танкавай арміяй.

З ліпеня 1980 года — начальнік штаба Прыкарпацкай ваеннай акругі. З сакавіка 1984 года — камандуючы войскамі Уральскай ваеннай акругі. З 1987 года — першы намеснік начальніка войск грамадзянскай абароны СССР. Адначасна прымаў удзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З 1989 года — прадстаўнік галоўнакамандуючага Аб’яднаных Узброеных сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага дагавора ў Венгерскай народнай арміі.

З 1990 года — галоўны ваенны спецыяліст пры Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Афганістан, працаваў у Афганістане да падзення ўрада Наджыбулы.

У адстаўцы з 1992 года. Пасля стварэння ў 2008 годзе Службы генеральных інспектараў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі з’яўляўся генеральным інспектарам Службы да апошніх дзён жыцця.

Памёр 11 лютага 2013 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Ганаровы грамадзянін пасёлка гарадскога тыпу Шылава Разанскай вобласці.

Жонка — Грачова Раіса Васільеўна.

Крыніцы

Літаратура Окороков А. В. Тайные войны СССР. Советские военспецы в локальных конфликтах XX века. — М., 2012. — ISBN 978-5-9533-6089-0 Гражданская защита: Энциклопедия в 4 томах / под общ. ред. Пучкова В. А. — Том 1: А—И. — Издание третье, перераб. и доп. — М.: ФГБУ ВНИИ ГОЧС (ФЦ), 2015. — С. 386. — ISBN 978-5-93790-128-0

Спасылкі Грачев Николай Фёдорович — сайт Рязанского высшего воздушно-десантного командного дважды краснознамённого училища им. В. Ф. Маргелова. Грачев Николай Фёдорович — Некролог в газете «Красная Звезда» Статья «Чтобы голос был слышен» о Грачеве Николае Фёдоровиче — Газета «Красная звезда» Грачев Николай Фёдорович, генерал-армии — Офицеры России Военная энциклопедия в 8 томах. М.:Военное издательство, 1994—2004. — Т.2. Грачёв Николай Фёдорович на сайте Знатные уроженцы Рязанской земли.

Катэгорыя:Генералы арміі СССРКатэгорыя:Члены КПССКатэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 11-га склікання Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі