Гарадоцкае гета (жнівень — 12 кастрычніка 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Гарадок Віцебскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Утварэнне гета Даваенны Гарадок быў невялікім местачковым мястэчкам з большасцю яўрэйскага насельніцтва (штэтлам). Да пачатку вайны ў мястэчку жыло 2400—2500 яўрэяўА. Шульман. Последний свидетель . Апроч таго, у 1939 годзе ў мястэчку з’явіліся габрэі-ўцекачы з акупаванай Польшчы. Іх расказам пра стаўленне немцаў да габрэяў далёка не ўсе верылі і не сталі сыходзіць перад акупацыяй. Паспелі эвакуявацца, у асноўным, толькі тыя, у каго быў конь, і яны змаглі дабрацца да чыгункі. Але большай часткай мясцовыя жыхары засталіся на месцы. Да таго ж многім з тых, хто ўсё ж спрабаваў бегчы на ўсход, немцы перарэзалі шлях і вярнулі назад у ГарадокА. Шульман. Городокские праведницы А. Шульман. Моя родина — Городок .
Нямецкія войскі занялі Гарадок 9 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 24 снежня 1943 годаА. Шульман. Еврейский Городок .
Габрэяў выкарыстоўвалі на прымусовых, часта бессэнсоўных, працах — напрыклад, вырываць рукамі траву на вуліцах.
Першыя масавыя забойствы адбыліся праз некалькі тыдняў пасля акупацыі — у пачатку жніўня. Немцы вельмі сур’ёзна ставіліся да магчымасці габрэйскага супраціву, і таму ў першую чаргу забівалі ў гета ці яшчэ да яго стварэння мужчын ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў, нягледзячы на эканамічную немэтазгоднасць, бо гэта былі самыя працаздольныя вязніА. Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах. . Таму яшчэ да таго, як сагнаць габрэяў у гета, немцы і паліцаі сабралі 150 маладых габрэяў-мужчын і частку маладых жанчын, адвялі іх на падставе таго, што адпраўляюць на працы, і расстралялі каля вёскі Бярозаўка — пазбавіўшы такім чынам габрэйскую суполку тых, хто мог узначаліць супраціў.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у Гарадку ў жніўні 1941 года акупанты сагналі пакінутых у жывых габрэяў у гета на ўскраіне горадаАбельская Е. «Кровавые следы палача», газета «Народнае слова», Витебск, № 47 (2372) от 26 апреля 2007 года, стр. 13. Калі зганялі яўрэяў, нацысты і калабаранты беспакарана адкрыта рабавалі яўрэйскія дамы і забівалі яўрэяў. Старажылы мястэчка яшчэ дзесяцігоддзі пасля вайны ўспаміналі, як вуліцы мястэчка былі белымі ад пёраў з распоротых габрэйскіх падушак і пярын. Некаторыя хлапчукі бегалі па вуліцы і выкрыквалі прынесены немцамі лозунг: «Берите, хлопцы, хворостину, жида гоните в Палестину».
Умовы Усяго ў Гарадоцкім гета ўтрымлівалася каля 2000 чалавек. Пад гета акупанты адвялі месца паміж вуліцамі Чырвонаармейскай і імя Галіцкага. Вязняў размясцілі ў будынку старой лазні, некалькіх будынках побач з ёй і ў недабудаванай новай лазні. Гета было абгароджана калючым дротам і, з аднаго боку, — рэчкай. Драцяная агароджа ішла да самай рэчкі. Ахоўвалі гета паліцаі. Усе вязні пакутавалі ад голаду, жанчыны ўвесь час плакалі, старыя маліліся. Ніякай ежы людзям не давалі — елі толькі тое, што змаглі паспець захапіць з сабой і тое нямногае, што ўпотай перадавалі некаторыя мясцовыя жыхары. Аж да канчатковага знішчэння асуджаных людзей ганялі на прымусовыя працы, пад выглядам якіх часта групу габрэяў адводзілі на расстрэл.
Масавыя забойствы Практычна адразу пасля заняцця горада ўсіх яўрэяў пад пагрозай смерці абавязалі прышыць да адзення жоўтую лату. Затым немцы зладзілі рабаванне заможных габрэяў. Немцы з паліцаямі ўрываліся ў яўрэйскія дамы і выцягвалі на вуліцу рэчы, прапаноўваючы мясцовым жыхарам-негабрэям забраць яго сабе (але папярэдне забраўшы самае лепшае).
На працягу двух месяцаў вязні вывозіліся групамі ва ўрочышчы Вараб’ёвы Горы (да вайны — любімае месца адпачынку жыхароў мястэчка) і там расстрэльваліся немцамі і паліцаямі. Людзей зноў забіралі пад падставай прымусовых работ, але ўсё ўжо ўсё разумелі. Першымі адводзілі больш маладых і здаровых. Дзеці спрабавалі хавацца, немцы знаходзілі іх і выцягвалі з хованак за ногіА. Шульман. Есть ли у прошлого будущее? . Падчас расстрэлаў на Вараб’ёвых гарах не было спробаў супраціву і ўцёкаў.
12 кастрычніка 1941 года гета было цалкам знішчана.
Усталяваны імёны 400 яўрэяў, забітых немцамі і паліцаямі.
Выратаванне вязняў Былі спробы ўцёкаў, але нешматлікія, таму што ісці не было куды — партызан яшчэ не было, большасць мясцовых жыхароў дапамагаць баялася — за дапамогу яўрэям пакараннем была смерць, усюды было нямала калабарацыяністаў. Многія ўцекачы таму вярталіся назад, і выпадкі выратавання былі адзінкавымі на фоне практычна поўнай гібелі габрэяў раёна.
Вольга і Ганна Карага за выратаванне Алпатавай (Турнянскай) Галіны былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную габрэйскага народу ў гады Другой сусветнай вайны».
Аляксей Ананьевіч Пракоф’еў і яго дачка Валянціна Аляксееўна Пракоф’ева (Глушнёва) выратавалі габрэйскую дзяўчыну Сору ШофманЕ. Пучкова. Спасенная Праведниками мира .
Дуня Скрага і яе дачка Тамара ратавалі Алту Кажэўнікаву і яе мужа, а калі тыя апынуліся ў гета, то падтрымлівалі іх да апошняга. Жанчына, якая заняла дом Кажэўнікавых, паведаміла пра гэта ў паліцыю. Дуню схапілі і катавалі, пасля чаго яна неўзабаве памерла, а за ёй і яе дачка. Сын забітых Кажэўнікавых, Рувім Захаравіч, прыйшоў з фронту і спрабаваў застрэліць тую, якая выдала ратавальнікаў яго бацькоў, але яму перашкодзіліА. Шульман. Алхимик новейшего времени .
Сям’я Уверскіх дапамагла выратавацца Галіне Бухбіндэр. Збег з гета і выратаваўся 14-гадовы Пэйсах Шмуйлавіч. Марыя Восіпаўна Палхлебава выратавала Галю — маленькую дачку настаўніцы Берты Яўсееўны Берман (Ярмашэнка). Іда Дабрамыслава цудам збегла з калоны габрэяў, якіх вялі забіваць на Вараб’ёвы Горы, і затым ёй дапамаглі выжыць Надзея Фёдараўна Загнетава і Здзесева А. І. Сямён Дабрамыслаў таксама здолеў выбрацца з калоны асуджаных людзей, і выжыў дзякуючы дапамозе сям’і Сівакавых.
Памяць З першых жа дзён пасля вяртання з вайны сваякі загінулых сталі шукаць дакладнае месца расстрэлаў у Бярозаўцы, каб паставіць там помнік. Яны пачалі капаць і хутка натыкнуліся на целы забітых. Былі сабраныя грошы, і ацалелыя габрэі мястэчка ўзвялі помнік у Бярозаўцы ў другой палове 1960-х гадоў.
У 1970-х гадах пачалі ставіць новы помнік у Бярозаўцы. Кіраваў усім А. Б. Будман, а старшыня райвыканкама П. П. Шэршань вылучыў сродкі і работнікаў. Улетку 1983 года новы помнік быў адкрыты. Помнік уяўляе сабой калону, якая нагадвае печкавую трубу або вушак дома, дзе ў прамавугольніку-акне старая габрэйка аплаквае сваіх дзяцей. Побач і асобна — другая частка кампазіцыі ў выглядзе ўсечанай піраміды, якая нагадвае надмагілле. На адкрыцці помніка прысутнічалі прадстаўнікі гарадоцкіх уладаў, якія, насуперак афіцыйным устаноўкам, шмат зрабілі для стварэння мемарыяла ахвярам генацыду яўрэяў.
У гады перабудовы вандалы скралі з помніка ў Бярозаўцы металічную шыльду з надпісам, узгодненым у аддзеле прапаганды райкама партыі: «Савецкім грамадзянам Гарадка, расстраляным нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 годзе». Яе замянілі бетоннай плітой са словамі: «Габрэі-ахвяры фашызму».
У сярэдзіне сямідзесятых гадоў сабралася група людзей і вырашыла засцерагчы і прывесці ў парадак месцы масавых расстрэлаў. Узначаліў групу Арон Якаўлевіч Усвяцоў. Таксама абвясцілі збор грошай. Дзякуючы гэтым намаганням на Вараб’ёвых гарах ля лясной дарогі на шляху да помніка стаяць два бетонныя слупы з металічнай аркай, на якой размешчаны шасціканцовыя зоркі. Гэта збудаванне зрабілі Зяма Гельфанд і Ізраіль Нордштэйн. Далей знаходзіцца помнік з чорнага граніту, усталяваны ў пачатку 1980-х гадоў, з выбітымі словамі пра «Грамадзян Савецкага Саюза, расстраляных у жніўні 1941 года» без згадкі пра габрэяў. На гэтым месцы забілі жанчын, старых і дзяцей — з мужчынамі расправіліся яшчэ да стварэння гета. Дата на помніку недакладная — расстрэл габрэяў на Вараб’ёвых гарах быў не ў жніўні, а 13 кастрычніка 1941 года. Побач з брацкай магілай — расстрэльны роў. У 1990-я гады надпіс вырашылі не мяняць, захаваўшы як гістарычны факт, а помнік быў зарэгістраваны і ўнесены ў афіцыйны рэестр. Раённы выканаўчы камітэт добраўпарадкаваў тэрыторыю вакол помніка, паставіў новую агароджу і ў яе арнамент была ўнесена Зорка Давіда.
У лістападзе 2020 года быў усталяваны новы помнік з надпісам: «Ахвярам нацызму. Увосень 1941 года нацысты расстралялі каля 2000 яўрэяў Гарадоцкага гета».
У народным музеі баявой славы СШ № 1 Гарадка захоўваюцца матэрыялы пра праведнікаў свету Гарадоцкага раёна.
Крыніцы
Літаратура
Гарадок Катэгорыя:Гісторыя Гарадка Катэгорыя:1941 год у Беларусі