Оскар Галецкі (, ) — польскі гісторык, сапраўдны член УСАН і Таварыства Шаўчэнкі.
Біяграфія Нарадзіўся ў Вене ў сям’і будучага фельдмаршал-лейтэнанта аўстрыйскай арміі Оскара Алаізія Галецкага. Сярод продкаў па лініі маці, харваткі Леапальдзіны Дэліманіч, былі прадстаўнікі многіх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Усвядоміў сябе палякам з прычыны ўнутранага выбару падчас навучання ў горадзе Кракаў.
У 1915 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у 1916-м атрымаў хабілітацыю. Асаблівую цікавасць праявіў да гісторыі палітычных і царкоўных уній: польска-літоўскія уніі (гл. Крэўская унія, Люблінская унія), Брэсцкая унія, Сандамірская унія. Выкладаў польскую мову і ўсходне-еўрапейскую гісторыю ў Варшаўскім універсітэце і ў Вышэйшай школе палітычных навук.
Другая сусветная вайна заспела яго ў ЗША. У Парыжы пачаў арганізацыю польскага ўніверсітэта. У 1940 годзе вярнуўся ў ЗША. У 1942 годзе разам з іншымі польскімі навукоўцамі стварыў Польскі інстытут навук і мастацтваў у Амерыцы. Быў яго дырэктарам і прэзідэнтам да выхаду на пенсію (1964). Пастаянна працаваў у Фордэмскім універсітэце ў Нью-Ёрку ў 1944—61, акрамя таго, выкладаў у Калумбійскім універсітэце, з 1950 — у Еўрапейскім каледжы ў Брузе, узначальваў Амерыканскае каталіцкае гістарычнае таварыства.
Супрацоўнічаў з украінскімі навуковымі ўстановамі і таварыствамі ў эміграцыі. У Польшчу з-за палітыкі тагачаснага камуністычнага рэжыму шлях яму быў зачынены, яго творчасць ачарнялася. Як гісторык і як саветнік Лігі Нацый Галецкі бачыў патрэбу ў інтэлектуальным супрацоўніцтве і агульнасці інтарэсаў дзяржаў і народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Памёр у Нью-Ёрку.
Крыніцы
Літаратура Ленцик В. Оскар Галєцькі. // «Український історик», 1975, № 1/2; Jasnowski J. Oskar Halecki (27.V.1891-17.IX.1973). «Teki Historyczne», 1988/1989, 19; Kloczowski J. Oskar Halecki i jego «walka» o miejsce Polski w Europe. Z dziejów i polityki dyplomacji polskiej. В кн.: Studiі, poswięcone pamięci Edwarda hr. Raczyńskiego, Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej na wychodzstwie. Warszawa, 1994. Королёв Геннадий. Antemurale польской историографии: Оскар Халецкий о ягеллонской идее, федерализме и пограничье Запада // Ab Imperio. — 2015. — № 2. — С. 363—382. К. Е. Науменко Оскар Галецкий // Энциклопедия истории Украины / редкол.: В. А. Смолий и др. ; Институт истории Украины НАН Украины. — К. : Наукова думка, 2004. — Т. 2 : Г — Д. — 518 с. : ил. — ISBN 966-00-0405-2.
Катэгорыя:Гісторыкі ПольшчыКатэгорыя:Гісторыкі XX стагоддзяКатэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства ЛітоўскагаКатэгорыя:Медыевісты Польшчы