«Зорны паход» па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа — штогадовая акцыя ў Беларусі, прысвечаная захаванню і ўвекавечванню памяці баявых і працоўных подзвігаў. Праводзіцца ў студзені—лютым у перыяд зімовых канікул з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Ідэя правядзення «Зорных паходаў» узнікла ў 1966 годзе, калі студэнты Мінскага педагагічнага інстытута (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка) прынялі ўдзел ва Усесаюзным паходзе моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа. Стартаваць павінны былі ў розных населеных пунктах, а фінішаваць − усе групы адначасова ў адным месцы. Схема такога маршруту на карце па форме падобная на зорку, адсюль і назва паходу — ЗорныЗвездный поход – визитная карточка БГПУ // Министерство образования Республики Беларусь, 30.01.2024. У 1967 годзе выкладчыкі і студэнты арганізавалі аналагічнае мерапрыемства, але ўжо ў рамках Беларускай ССРПо местам боевой и трудовой славы – рассказываем о проекте «Звёздный поход» // СТВ, 24 января 2026. У першыя гады ўдзельнікі адпраўляліся на лыжах, пераадольваючы за суткі пры марозным надвор’і 25—30 км. У першы «Зорны паход» тэмпература дасягала -35 °CПервый «Звёздный поход» проходил на лыжах в 35-градусный мороз. Узнали, как изменился проект спустя 58 лет // СТВ, 30 января 2024.
З 2015 года «Зорныя паходы» сталі інтэрнацыянальнымі – у складзе атрадаў студэнты замежных навучальных устаноў з Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кітая, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Замежныя ўдзельнікі ў рамках мерапрыемстваў знаёмяцца з беларускай культурай і традыцыямі, даведаюцца аб суайчынніках, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі, а таксама расказваюць школьнікам пра гісторыю, культуру і традыцыі сваіх краінИнтернациональные Звёздные походы студентов и преподавателей БГПУ по местам боевой и трудовой славы белорусского народа // Сайт БГПУ.
У 2026 годзе ў акцыі прынялі ўдзел 11 атрадаў і каля 300 чалавекВ БГПУ дали старт интернациональному 61-му «Звездному походу» // Минск-Новости, 27 января 2026.
Традыцыйна паход стартуе з плошчы Незалежнасці ў Мінску. У рамках акцыі атрады накіроўваюцца ў розныя раёны Беларусі, дзе праводзяць прафарыентацыйныя сустрэчы ў школах, распавядаюць пра свой універсітэт, ладзяць майстар-класы, дыялогавыя пляцоўкі, канцэртныя праграмы патрыятычнай накіраванасці, сустрэчы з ветэранамі баявых дзеянняў і працы, мітынгі і ўскладанні кветак да брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, знаёмяцца з гістарычнымі месцамі і вядучымі прадпрыемствамі раёнаўМиссия — сохранить историческую память во имя будущего. В БГПУ стартовал 59-й «Звездный поход» // Минск-Новости, 30 января 2024За четыре дня участники «Звездного похода» посетят 11 районов Беларуси // Газета "Знамя Юности", 27 января 2024.
Мерапрыемствы галоўным чынам арыентаваны на падзеі ваенных гадоў. Як паказвала студэнтка ўніверсітэта і ўдзельніца акцыі Ульяна Мілашэўская: «Зорны паход» — гэта ў першую чаргу ўвекавечванне памяці тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, таму ён праводзіцца па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.
Гл. таксама Гістарычная палітыка Беларусі Генацыд беларускага народа
Крыніцы
Катэгорыя:Гістарычная палітыкаКатэгорыя:БДПУ імя Максіма ТанкаКатэгорыя:МерапрыемствыКатэгорыя:Студэнцтва