«Наро́дная тво́рчасць Латга́льскіх і Ілукстэ́нскіх белару́саў» (у арыгінале — «Народная творчасьць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў») — зборнік беларускага фальклору, які быў сабраны Сяргеем Сахаравым і выдадзены ў Рызе ў 1940 годзе. З’яўляецца адным з найважнейшых навуковых і культурных дасягненняў беларускай дыяспары ў міжваеннай Латвіі.

Гісторыя выдання Збіранне фальклору сярод беларусаў Латгаліі і Ілукштанскага павета на працягу доўгага часу праводзілася мясцовымі актывістамі, настаўнікамі і навучэнцамі беларускіх гімназій, а таксама Беларускім навукова-краязнаўчым таварыствам у Латвіі (БНКТЛ). Асаблівы ўклад у гэтую справу зрабіў былы дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі Сяргей Сахараў.

У 1939 годзе Сяргей Сахараў падаў на разгляд Культурнага фонду Латвіі каля 1100 фальклорных запісаў розных жанраў, якія былі сабраны ім сярод латгальскіх і ілукштанскіх беларусаўЛіс, Марына. Педагагічная і культурна-асветніцкая дзейнасць С. П. Сахарава // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 1995. № 3. С. 104; Яна ж. Cяргей Сахараў і беларуска-балцкія сувязі // Кантакты і дыялогі. 1996. № 10. С. 16—20..

Выданне гэтай працы стала магчымым шмат у чым дзякуючы падтрымцы і дапамозе кіраўніка фалькларыстычнай камісіі Культурнага фонду, латышскага прафесара Карла Страўберга (). За сабраны матэрыял Культурны фонд Латвіі прызначыў прэмію ў памеры 700 латаў. За кошт гэтых сродкаў улетку 1940 года легальнае Таварыства беларусаў у Латвіі (ТБЛ) здолела надрукаваць першы том зборнікаЛіс, Марына. Педагагічная і культурна-асветніцкая дзейнасць С. П. Сахарава // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 1995. № 3. С. 104; Яна ж. Cяргей Сахараў і беларуска-балцкія сувязі // Кантакты і дыялогі. 1996. № 10. С. 16—20..

З ініцыятывы Таварыства беларусаў у Латвіі афіцыйным рэдактарам выдання стаў вядомы грамадскі дзеяч Кастусь Езавітаў. Дзеля завяршэння рэдактарскай працы над кнігай і ўдакладнення матэрыялаў улетку і восенню 1940 года ён спецыяльна камандзіраваўся ў ЛатгаліюLatvijas Valsts vēstures arhīvs (LVVA). F. 2924, ap. 1, l. 9, lp. 55..

Змест З-за фінансавых і палітычных абставін (у тым ліку савецкай акупацыі Латвіі летам 1940 года) свет пабачыў толькі першы том выдання. У гэты том увайшло звыш 400 беларускіх народных песень, якія адлюстроўваюць моўныя асаблівасці і багатую духоўную культуру беларусаў латвійска-беларускага памежжа.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кнігі па фалькларыстыцы Катэгорыя:Зборнікі фальклору Катэгорыя:Кнігі 1940 года Катэгорыя:Кнігі на беларускай мове Катэгорыя:Кнігі Латвіі Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі