Скрудаліенская воласць () — гістарычная воласць у складзе былога Ілукштанскага павета, сёння тэрыторыя Аўгшдаўгаўскага края Латвіі.

Гісторыя Як і іншыя ўсходнія воласці Ілукштанскага павета, Скрудаліенская воласць у 1920 годзе стала прадметам спрэчкі паміж Латвіяй і Польшчай. Значная доля беларускага і польскага насельніцтва выклікала прэтэнзіі з боку Варшавы, аднак у 1921 годзе міжнародны арбітраж пакінуў воласць за Латвіяй з эканамічных і геапалітычных прычын.

Дэмаграфія і латышызацыя У 1920-я гады беларусы і палякі складалі істотную частку насельніцтва Скрудаліенскай воласці. Паводле перапісу 1925 года, беларусы складалі 25 % ад усіх жыхароў, палякі — 8 %, а латышы былі ў меншасці — усяго 16 %.

Аднак гэтая статыстыка рэзка змянілася ў часы аўтарытарнай дыктатуры Карліса Улманіса. Латвійскія ўлады, якія праводзілі палітыку латышызацыі, выкарысталі ўсеагульны перапіс 1935 года для штучнай змены нацыянальнага аблічча рэгіёна. Перапісчыкі мэтанакіравана выпраўлялі ў анкетах нацыянальнасць мясцовых беларусаў і палякаў, запісваючы іх латышамі. У выніку такіх фальсіфікацый афіцыйныя вынікі перапісу 1935 года зафіксавалі ў Скрудаліенскай воласці 52 % латышоў, і толькі 5 % беларусаў і 2 % палякаў.

Сапраўдны этнічны склад заставаўся значна больш славянскім. Аб гэтым сведчыць перапіс 1943 года, калі пасля спынення ціску ўладмадскага рэжыму Улманіса лічбы вярнуліся бліжэй да рэальнасці: латышоў засталося 17 %, а беларусаў зафіксавалі на ўзроўні 24 %.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Воласці Латвіі Катэгорыя:Ілукштанскі павет Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі