Паўднёвае таварыства — тайная рэвалюцыйная арганізацыя дзекабрыстаў. Яна была створана ў сакавіку 1821 года на базе Тульчынскай управы «Саюза дабрабыту». Таварыства ўзначальвала Дырэкторыя ў складзе Паўла Песцеля, Аляксея Юшнеўскага і Сяргея Мураўёва-Апостала.Паўднёвая таварыства дзекабрыстаў // Беларуская энцыклапедыя. Т. 12. С. 192.
Гісторыя Было створана ў сакавіку 1821 года членамі Тульчынскай управы былой агульнарасійскай арганізацыі дзекабрыстаў Саюз дабрабыту (Павел Песцель, Аляксей Юшнеўскі і іншыя). Неўзабаве членамі гэтага таварыства сталі браты Сяргей і Мацвей Мураўёвы-Апосталы і Міхаіл Бястужаў-Румін, якія дыслакаваліся ва Украіне.
З’езд 1822 года канчаткова зацвердзіў стварэнне таварыства. На з’ездзе 1823 года быў зацверджаны падзел таварыства на 3 ўправы: Тульчынскую на чале з Песцелем (пазней Барацінскім), Камянскую на чале з Давыдавым і Валконскім і Васількоўскую на чале з С. Мураўёвым-Апосталам і М. Бястужавым-Руміным. Удзельнікі з’езда 1824 года абмеркавалі і зацвердзілі праграму таварыства — «Руская праўда», напісаную Песцелем. На з’ездзе ў 1825 годзе абмяркоўвалася пытанне аб магчымасці арганізацыі паўстання ў войску супраць царызму. Кіраўнікі Паўднёвага таварыства імкнуліся да аб’яднання з Паўночным таварыствам. Вясной 1824 года Песцель вёў перамовы ў Пецярбургу з кіраўніцтвам Паўночнага таварыства, але яму не ўдалося пераканаць іх да аб’яднання на аснове Рускай праўды, хоць Паўночнае таварыства было гатова прыняць рэспубліканскі прынцып, а Пестэль — ідэю Устаноўчага сходу замест дыктатуры Часовага Вярхоўнага ўрада. Была дасягнута дамоўленасць аб сумесных дзеяннях у выпадку паўстання і аб скліканні аб’яднальнага з’езда ў 1826 годзе.
У 1823—1825 гадах вяліся перамовы паміж Паўднёвым таварыствам і польскім Патрыятычным таварыствам аб магчымасці сумесных дзеянняў супраць царызму.
У верасні 1825 года да Паўднёвага таварыства далучылася Таварыства аб’яднаных славян, якое ўтварыла ў сваім складзе Славянскую раду.
Выступленне было запланавана на лета 1826 года, яго паскорыла смерць Аляксандра I. Перыяд «міжцарства» і пагроза выкрыцця вымусілі кіраўнікоў Паўднёвага таварыства адкласці паўстанне да 12 студзеня 1826 г. Пасля арышту Песцеля, а пазней і Юшнеўскага, паразы паўстання ў Пецярбургу і падаўлення паўстання Чарнігаўскага палка Паўднёвае таварыства было разгромлена.
Спасылкі Катэгорыя:Снежань 1825 года Катэгорыя:Гісторыя Украіны (1795—1917) Катэгорыя:Гісторыя Расійскай імперыі Катэгорыя:Дзекабрысты Катэгорыя:Рух дзекабрыстаў Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты ў Расіі і СССР
Літаратура Мемуары декабристов. Южное общество. М.: Издательство МГУ, 1982. Оксана Киянская. Декабристы. — М.: Молодая гвардия, 2015.