Metal Gear Solid 3: Snake Eater — відэагульня жанру стэлс-экшан, распрацаваная і выдадзеная кампаніяй Konami для PlayStation 2. Пятая гульня серыі . Гульня была напісана, спрадзюсіравана і зрэжысіравана і з’яўляецца прыквелам да ўсёй серыі Metal Gear.

Гульня была выпушчана ў Паўночнай Амерыцы і Японіі напрыканцы 2004 года, напачатку 2005 года — у Еўропе і Аўстраліі. Для гульні былі створаны некалькі пашыраных і рэмайстраваных выданняў пад розныя платформы. Апошняе перавыданне для PlayStation 5, Xbox Series X/S і Windows пад назвай Metal Gear Solid Delta: Snake Eater выйшла ў жніўні 2025 года.

Падзеі гульні адбываюцца ў 1964 годзе, за 31 год да падзей арыгінальнай Metal Gear. У цэнтры сюжэта — аператыўнік падраздзялення ЦРУ пад кодавым імем Нэйкед Снэйк ( — голы змей), які павінен выратаваць рускага вучонага-ракетчыка Мікалая Сцяпанавіча Сакалова, сабатаваць стварэнне суперзброі і забіць свайго былога боса-дэзерціра. Папярэднія гульні адбываліся галоўным чынам у гарадскім асяроддзі, аднак Snake Eater пераносіць гульца ў савецкія джунглі 1960-х гадоў. Нягледзячы на тое, што навакольнае асяроддзе змянілася, асноўная ўвага ў гульні па-ранейшаму надаецца скрытнасці і таемнаму пранікненню. Гісторыя расказваецца праз кат-сцэны і радыёперамовы.

Лічыцца адной з найлепшых відэагульняў усіх часоў. Была сустрэта ўхвальнымі водгукамі крытыкаў і мела камерцыйны поспех: па стане на сакавік 2010 года па ўсім свеце было прададзена больш за чатыры мільёны копій.

Сінопсіс

Сэтынг Гульня адбываецца ў альтэрнатыўнай гісторыі на фоне халоднай вайны ў 1960-х гадах.

Персанажы Пратаганіст гульні, Нэйкед Снэйк, малады былы вайсковец зялёных берэтаў (Сіл спецыяльнага прызначэння арміі ЗША), прыходзіць у падраздзяленне ЦРУ «FOX». Падчас сваіх місій Снэйк атрымлівае падтрымку па рацыі ад іншых членаў падраздзялення: маёра Зіра (камандзір падраздзялення, былы баец брытанскай Спецыяльнай авіяцыйнай службы), які дае Снэйку парады па выкананні місіі і тактыцы бою; парамедыка, якая забяспечвае медыцынскай інфармацыяй, а таксама парадамі па флоры і фауне; і Сігінта, які кансультуе па пытаннях узбраення і рыштунку.

Двума галоўнымі антаганістамі гульні з’яўляюцца Волгін, палкоўнік ГРУ, член экстрэмісцкай фракцыі Брэжнева, якая жадае зрынуць Мікіту Хрушчова, і Бос, былы настаўнік Снэйка і сузаснавальнік падраздзялення FOX. Пад камандаваннем Боса знаходзіцца атрад «Кобра», у склад якога ўваходзяць: The End () — масціты снайпер-эксперт, які лічыцца «бацькам сучаснай снайперскай стральбы». The Fear () — валодае звышнатуральнай гнуткасцю і спрытам. The Fury () — знявечаны былы касманаўт, узброены агнямётам і ранцавым рэактыўным рухавіком. The Pain () — кіруе роем шэршняў для абароны і нападу. The Sorrow () — дух памерлага медыума.

Сярод іншых персанажаў — доктар Сакалоў, навуковец-ракетчык, якога Снэйк павінен выратаваць; навуковец Аляксандр Гранін і Ева, каханая Снэйка.

Крыніцы

Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Японіі Катэгорыя:Відэагульні-прыквелы Катэгорыя:Аднакарыстальніцкія відэагульні Катэгорыя:Гульні для PlayStation 2 Катэгорыя:Відэагульні жанру прыгодніцкі экшан Катэгорыя:Відэагульні 2004 года Катэгорыя:Артыкулы, якія ўжываюць шаблон Video game reviews у рэжыме адной платформы