«Вясковая дзяўчына» () — амерыканскі мастацкі фільм, драма рэжысёра Джорджа Сітана, прэм’ера якой адбылася ў снежні 1954 года. Галоўныя ролі выконваюць Бінг Кросбі, Грэйс Келі і Уільям Холдэн. Экранізацыя аднайменнай п’есы Кліфарда Адэса. Фільм стаў адным з найболей паспяховых у 1954 годзе. Шануецца кіназнаўцамі за рэалістычныя і сумленныя дыялогі, моцна зроблены сцэнарый, які прынёс Сітану «Оскар», і акцёрскія працы. Пераўвасабленне Бінга Кросбі пазней неаднаразова прызнавалася адным з лепшых у яго кар’еры.
Карціна ўдастоена дзвюх прэмій Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар»: за найлепшую жаночую ролю (Грэйс Келі) і найлепшы адаптаваны сцэнарый (Джордж Сітан); намінавалася яшчэ на пяць, у тым ліку за найлепшы фільм года. Акрамя «Оскара», Келі забрала «Залаты глобус» і была прадстаўлена да атрымання BAFTA.
У ролях Бінг Кросбі — Фрэнк Элджын Грэйс Келі — Джорджы Элджын Уільям Холдэн — Берні Дод Энтані Рос — Філіп Кук
Катэгорыя:Фільмы 1954 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1954 года