Уладзімір Аляксандравіч Салагуб (; ) — расійскі граф, пісьменнік, адзін з пачынальнікаў расійскай свецкай прозы.
Біяграфія Належаў да шляхецкага роду Салагубаў, быў унукам Яна Салагуба, які зрабіў кар’еру пры Станіславе Панятоўскім і дзякуючы шлюбу з Нарышкінай атрымаў 80 000 душ сялян і стаў часткай расейскай імперскай эліты. Бацька пісменіка -Аляксандр Салагуб (1787—1843), бацька пісьменніка, хутка змарнатравіў грошы бацькі. Але ён атрымаў прыдворны чын цырымонімейстра і свецкаму Пецярбургу быў найбольш вядомы як узорны дэндзі. Так, менавіта пра яго гаворыцца ў чарнавіку першай главы «Яўгена Анегіна» А. С. Пушкіна — «Гуляе вечны Салагуб». Яго любоў да тэатра, музыкі і жывапісу паўплывала на выхаванне сына, Маці Сафія Архарава належала да прыдворнай расейскай «старамаскоўскай» арыстакаратыі. Адукацыю атрымаў спачатку дома у Пецярбурзе і Паўлаўску, пазней у Дэрпцкім універсітэце. Паспрабаваў сябе у якасці супрацоўніка расейскай дыпламатычнай службы у Вене (дзе добрую кар’еру зрабіў яго старэйшы брад Леў Салагуб), але вярнуўся ў Расею, дзе пачаў працаваць у МІністэрстве унутраных справаў, ездзячы ў частыя камандзіроўкі у тл. у Віцебск, Смаленск, Харкаў, Цвер, Сімбірск і апісваючы губерніі. У 1845 годзе атрымаў чын надворнага саветніка, у 1846 калежскага саветніка, а у 1848 выйшаў у адстаўку.
Быў удзельнікам літаратурнага салону Карамзіных і пушкінскіх паэтычных колаў. Дэбютаваў у штомесячніку «Сучаснік» у 1837 годзе. Пісаў спачатку вершы пра арыстакратыю, пазней ствараў камедыі і вадэвілі, а таксама напісаў лібрэта да знакавай расейскай оперы М.Глінкі «Жыццё за цара», якое кампазітару не спадабалася. У 1887 годзе былі апублікаваныя яго мемуары.
Зноскі
Уладзімір Аляксандравіч Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя