Дар’я Латышава (, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская паэтка і журналістка.
Жыццяпіс Скончыла ліцэй №1 Магілёва. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ.
Скончыла Школу маладога літаратара ў 2013 годзеШКОЛА МАЛАДОГА ЛІТАРАТАРА: «ПАРАХОДЗІК СУЧАСНАСЦІ», Літаратурная Беларусь, 28 чэрвеня 2013.
Атрымала вядомасць як аўтарка лірычных вершаў, а таксама як актыўны аглядальнік культурнага жыцця краіны. Дар’я друкуецца ў вядучых беларускіх выданнях, такіх як газэта «Літаратура і мастацтва», часопіс «Мастацтва» і іншыя.
Першыя публікацыі яе вершаў пачалі з'яўляцца яшчэ ў пачатку 2010-х гадоў (напрыклад, папулярныя вершы «Халадае» і «Ён»). Яе лірыка адметная глыбокім псіхалагізмам, тэмамі адзіноты, кахання і пошуку сябе ў сучасным свеце.
Яе творчасць адрозніваецца тонкім успрыманнем свету і ўвагай да сучаснай літаратуры. Яна піша рэцэнзіі на кнігі, асвятляе паэтычныя імпрэзы і падтрымлівае маладых аўтараў.
Узнагароды У 2012 годзе атрымала Заахвочвальны дыплом конкурсу маладых літаратараў «Экслібрыс». У 2016 годзе трэцяе месца літаратурнай прэміі Экслібрыс за рэцэнзію на кнігу «Возера радасці» Віктара МарціновічаНазваныя імёны лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» імя Антона Луцкевіча, ЗБС «Бацькаўшчына».
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Экслібрыс»