Максім Уладзіміравіч Лысенка () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (з 2026).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1984 годзе ў г. Кустанай (Казахская ССР). У 18 гадоў на цаліну у Казахскую СССР пераехаў будаўніком з Дзяржынскага раёна яго дзед па лініі маці, у Кустанаі нарадзілася маціО работе и личном: Максим Лысенко дал большое интервью газете «Звязда». У канцы 1990-х гадоў з-за з’яўлення праяваў нацыяналізму у Казахстане ў Беларусь вярнуўся дзед. Каля 1999 года ў Беларусь пераехаў Максім разам з бацькамі, скончыў 10 і 11 класы сярэдняй школы ў Дзяржынскім раёне.
У 2007 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка»Максім Лысенка назначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. З 2007 года працаваў вядучым спецыялістам, у 2012—2017 гадах — начальнікам Дзяржынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У 2010 годзе скончыў Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».
З мая 2017 года па 2019 год працаваў намеснікам старшыні, з верасня 2019 года па сакавік 2021 года — старшынёй Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З сакавіка 2021 года па чэрвень 2025 года працаваў старшынёй Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2025 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права». З 1 ліпеня 2025 годаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 1 июля 2025 года № 365 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц» па 11 чэрвеня 2026 года працаваў першым намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
11 чэрвеня 2026 года назначаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 11 июня 2026 года № 185 «О М. В. Лысенко».
Сям’я Сын — Арсеній Максімавіч Лысенка.
Крыніцы