Эмануіл Майсеевіч Хайкін або Мендэль Моўшавіч Хайкін () — аграном і педагог, ганаровы грамадзянін.
Нарадзіўся ў 1868 годзе ў Навааляксандраўску. Пэўны час жыў у Вільні, у 1899 годзе там ажаніўся. У 1901 годзе перасяліўся ў Мінск. У 1907 годзе заснаваў у Мінску прыватнае мужчынскае яўрэйскае рэальнае вучылішча. Жонка Флора была настаўніцай французскай мовы у вучылішчы, а сыны Сямён і Барыс вучылісяЯкута А. А. Выдающийся педагог-новатор и популяризатор радиотехники, профессор МГУ Семён Эммануилович Хайкин // XXVII Годичная научная международная конференция Института истории естествознания и техники им. С. И. Вавилова РАН. — Москва : Институт истории естествознания и техники им. С. И. Вавилова РАН (Москва), 2021. — С. 506—509.Памятная книжка Минской губернии на 1914 год (стр. 80—81). У 1912 годзе для вучылішча ўзведзены ўласны будынак на рагу Магазіннай і Багадзельнай вуліц. З пачаткам 1-й сусветнай вайны, у 1915 годзе разам з сям’ёй і вучылішчам эвакуіраваўся ў Пензу. Пасля Кастрычніцкага перавароту, у 1918 годзе будынак вучылішча нацыяналізавалі. У Мінск сям’я Хайкіных не вярнулася, з 1919 года жыла ў Маскве.
Сям’я У 1899 годзе ажаніўся ў Вільні з Флорай Абрамаўнай (Фрадляй Шмуэль-Абелеўнай) Боршч (Баршч; 1871—?), віленскай ураджэнкай. У сужэнцаў былі сыны Маісей (1900, Вільня — ?); Сямён (1901, Мінск — 1968) — фізік і радыёастраном; Барыс (1904, Мінск — 1978) — савецкі дырыжор, музыкальны педагог.
У другім шлюбе з Яўгеніяй Маісееўна Вальпян (у першым шлюбе Зігберман; 1881 — пасля 1944), віленскай ураджэнкай.
Крыніцы