Арха́н Велі́ Каны́к (; , Стамбул — , Стамбул) — турэцкі паэт, перакладчык.
Біяграфія У 1932—1935 гадах навучаўся на філасофскім факультэце Стамбульскага ўніверсітэта.
Працаваў у Анкары ў тэлеграфным аддзеле Упраўлення пошты і тэлеграфа Турцыі. У 1942—1945 гадах праходзіў вайсковую службу ў Гелібалу. З 1945 года працаваў у Бюро перакладаў Міністэрства нацыянальнай адукацыі.
У 1949—1950 гадах быў рэдактарам літаратурнага часопіса "Япрак" ().
10 лістапада 1950 года ў Анкары ўпаў у яму, вырытую муніцыпалітэтам, і атрымаў лёгкае раненне галавы. Праз два дні вярнуўся ў Стамбул, дзе 14 лістапада быў шпіталізаваны з кровазліццём у мозгSönmez, Cemil ve Özdamar Necmettin. Acı bir Ölüm Olayı. Antoloji. Sayı 1, 1981. Sayfa 36.. Вечарам таго ж дня, не выйшаўшы з комы, памёр у бальніцы.
Творчасць
Зборнікі вершаў 1941 — Гарып () 1945 — Я не магу скарыцца () 1946 — Нібы легенда () 1947 — Новае () 1949 — Супраць () 1951 — Усе вершы ()
Некаторыя пераклады 1944 — «Тарцюф» Мальера 1948 — «Байкі Лафантэна» 1949 — «Гамлет» Шэкспіра 1949 — «Венецыянскі купец» Шэкспіра
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Турцыі