Але́ндскія () — шляхецкі род герба «Равіч». Прадстаўнікі роду ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага валодалі маёнткамі ў Менскім ваяводстве, а пасля далучэння зямель да Расійскай імперыі жылі ў Мінскай, Віленскай і Чарнігаўскай губернях.
Гісторыя Род дакументальна вядомы з мяжы XVII—XVIII стагоддзяў. Родапачынальнік Адам Алендскі валодаў землямі ў Менскім ваяводстве. На працягу XVIII стагоддзя прадстаўнікі роду актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім жыцці рэгіёна, трымалі розныя земскія ўрады і займалі судовыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.
У XIX стагоддзі, пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, Алендскія працягнулі традыцыю дзяржаўнай службы, працуючы ў судовых і адміністрацыйных установах Мінскай, Віленскай і Чарнігаўскай губерняў.
Алендскія былі прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 24 студзеня 1824 года і ўнесены ў 1-ю частку дваранскай радаводнай кнігі. Зацвярджэнне ўказам Сената адбылося 12 сакавіка 1851 годаУказам Сената ў дваранстве былі зацверджаны ўсе прадстаўнікі роду, за выключэннем Антонія (17).
Род Алендскіх быў пароднены з такімі шляхецкімі радамі як Пятрашкі, Дамейкі, Дамброўскія, Багарэвічы і Жыбуртовічы.
Уладанні Родапачынальнік Адам Алендскі валодаў маёнткам Чарты (вядомым таксама як Асавец Чарвікоўскі) у Менскім ваяводстве. У XVIII стагоддзі прадстаўнікі роду пашырылі свае ўладанні. Прафесар мінскіх школ Станіслаў Алендскі валодаў пляцамі ў Мінску і Вільні, а таксама маёнткам Чачкаў Менскага ваяводства, які ён, імаверна, набыў у 1794 годзе ў Юзафа, Яна і Вінцэнта Свянціцкіх, сыноў пісара гродскага мсціслаўскага. Суддзя Мінскага галоўнага суда Марцін Алендскі таксама з’яўляўся ўладальнікам маёнтка Чачкаў, які ён набыў у канюшага смаленскага Казіміра Пятроўскага (інтрамісія адбылася ў 1803 годзе). Яго сын Юліян у 1819 годзе прадаў гэты маёнтак маёру расійскіх войскаў Кіпрыяну Здзяхоўскаму.
Ігнаці Алендскі (нар. 1753) у 1795 годзе арандаваў зямлю ў засценку Луцэвічы Слуцкага павета ў князя Дамініка Радзівіла. Іншая галіна роду валодала маёнткам Пятроўшчына ў Вілейскім павеце, які перайшоў у спадчыну да Дамасія-Ігнація, а ў 1845 годзе — да яго сына Аляксандра-Каэтана-Багуслава. Апошні таксама ў 1815 годзе атрымаў зямлю з Заслаўскай эксдывізіі графаў Пшэздзецкіх.
Вядомыя прадстаўнікі Андрэй Алендскі — цывільна-вайсковы камісар, суддзя гродскі Менскага ваяводства (паводле патэнта 1790 года). Станіслаў Алендскі (нар. 1749) — прафесар мінскіх школ, каморнік вілейскі. Марцін Алендскі (нар. 1759) — суддзя Мінскага галоўнага суда. Дамасі-Ігнаці Алендскі (нар. 1787) — суддзя гродскі мінскі.
Радавод
1. Адам, уладальнік маёнтка Чарты ў Менскім ваяводстве 2/1. Станіслаў (нар. 1695) 3/1. Антоні (нар. 1697) 6/3. Андрэй, цывільна-вайсковы камісар, суддзя гродскі Менскага ваяводства (1790); жонка — Іаганна ДамейкаІх апекуном пад час непаўналецця быў будучы суддзя земскі навагрудскі Іпаліт Дамейка, пра што сведчыць квіт апякунскіх рахункаў за 1808 год. 11/6. Дамасі-Ігнаці (нар. 1787), суддзя гродскі мінскі, спадчыннік маёнтка Пятроўшчына ў Вілейскім павеце; жонка — Ізабела Багарэвіч 16/11. Аляксандр-Каэтан-Багуслаў ( — , пах. на Кальварыйскіх могілках), служыў канцылярыстам у Мінскім губернскім праўленні, засядацель у Мінскай палаце грамадзянскага суда, калежскі сакратар 12/6. Аляксандра 13/6. Каміла 4/1. Іпаліт (нар. 1705); жонка — Ганна Пятрашка (у 1780 годзе іх сыны атрымалі спадчынныя грошы ад стрыечнага брата Андрэя) 7/4. Станіслаў (нар. 1749), прафесар мінскіх школ, каморнік вілейскі 8/4. Ігнаці (нар. 1753), арандаваў зямлю ў засценку Луцэвічы (1795) 14/8. Эразм-Антоні (нар. 1786); жонка — Вікторыя Жыбуртовіч 17/14. Антоні (нар. 1828), перасяліўся ў Казялецкі павет Чарнігаўскай губерні і служыў у канцылярыі мясцовага маршалка (1863) 9/4. Бенедыкт (нар. 1755) 10/4. Марцін (нар. 1759), суддзя Мінскага галоўнага суда; жонка — Антаніна Дамброўская 15/10. Юліян (нар. 1800), служыў у Валынскім уланскім палку (1828) 5/1. Фларыян (нар. 1705)
Крыніцы
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Шляхецкія роды Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя Катэгорыя:Дваранства Мінскай губерні