Льёў Бо (, піньінь: Liú Bó) — кітайская даследчыца, мовазнаўца, выкладчыца рускай і кітайскай моў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры кітайскай мовы і краіназнаўства Кітая РІКК БДУ.

Біяграфія Скончыла факультэт рускай мовы Даляньскага ўніверсітэта замежных моў. Пазней атрымала дыплом магістра па напрамку «Філалагічная адукацыя». Працягнула навучанне ў аспірантуры ў Далёкаўсходнім федэральным універсітэце (горад Уладзівасток) пры кафедры рускай мовы як замежнай Інстытута рускай мовы і літаратуры. Па выніках навучання паспяхова абараніла дысертацыю і атрымала навуковую ступень кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці «Руская мова» (напрамак «кагнітыўная лінгвістыка»).

Працоўная і навуковая дзейнасць З 2004 па 2012 год працавала на пасадзе старшага выкладчыка аддзела замежных моў Хэйлунцзянскага ўніверсітэта, дзе выкладала практычную і дзелавую рускую мову. З 2012 года працуе на факультэце рускай мовы Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта, дзе вядзе дысцыпліны па практычнай рускай мове, тэорыі перакладу і супастаўляльным даследаванні моў.

Таксама мае значны вопыт выкладання кітайскай мовы. Падчас навучання ў аспірантуры працавала выкладчыкам у Інстытуце Канфуцыя Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта. З 2013 па 2016 год выкладала кітайскую мову (вяла дысцыпліны па аўдзіраванні і вусным маўленні) у Інстытуце міжнародных адносін Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта.

На дадзены момант працуе ў Беларусі на пасадзе дацэнта кафедры кітайскай мовы і краіназнаўства Кітая ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (РІКК БДУ).

У маі 2025 года сумесна са старшым выкладчыкам Гуо Хэін выступіла ў якасці галоўнага экзаменатара падчас правядзення першага пілотнага вуснага іспыту HSK (стандартызаванага кваліфікацыйнага экзамену па кітайскай мове) на базе Інстытута Канфуцыя БДУ. У 2026 годзе выступіла адным з рэдактараў першага акадэмічнага «Кітайска-беларускага слоўніка».

У сферу навуковых інтарэсаў даследчыцы ўваходзяць гендарная лінгвістыка, кагнітыўная лінгвістыка, супастаўляльнае даследаванне моў і тэорыя перакладу.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Выкладчыкі Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Хэйлунцзянскага ўніверсітэта Катэгорыя:Мовазнаўцы Кітая Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Выпускнікі Даляньскага ўніверсітэта замежных моў Катэгорыя:Выпускнікі Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта Катэгорыя:Кітаязнаўцы