Ян Эвангеліста Пуркіне (; ) — чэшскі вучоны-біёлаг, грамадскі дзеяч. Бацька К. Пуркіне.
Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1818). З 1823 года прафесар універсітэта ў г. Брэслаў, у 1839 годзе заснаваў тут першы ў свеце фізіялагічны інстытут. З 1850 года прафесар Пражскага ўніверсітэта; у 1851 годзе заснаваў фізіялагічны інстытут пры гэтым універсітэце.
Навуковыя працы па фізіялогіі, цыталогіі, анатоміі, эмбрыялогіі. Адкрыў ядро яйцаклеткі, рух раснічак мігальнага эпітэлію, апісаў нейроны цэнтральнай нервовай сістэмы пазваночных, шэраг гісталагічных структур, названых яго імем (клеткі і валокны Пуркіне), прапанаваў тэрмін «пратаплазма». Сканструяваў мікратом, удасканаліў мікраскапічную тэхніку. Падышоў да фармулявання клетачнай тэорыі.
Змагаўся за ўвядзенне чэшскай мовы ў ВНУ, за стварэнне Нацыянальнай Акадэміі навук, нацыянальнага тэатра.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Біёлагі Чэхіі