З канца 2000-х гадоў беларускія спецыялісты актыўна прыцягваюцца да будаўніцтва розных аб’ектаў у Венесуэле, а менавіта жылых комплексаў, сацыяльнай і прамысловай інфраструктуры. Галоўным чынам у краіне дзейнічалі кампаніі МАПІД, «Белзамежбуд» і баранавіцкі будаўнічы трэст №25.
Ход работ Актыўнае супрацоўніцтва ў сферы пачалося ў 2007 годзе, калі ў рамках міжурадавага пагаднення створана беларуска-венесуэльскае прадпрыемства VEMPROINCO. З венесуэльскага боку заснавальнікам выступіла дзяржаўнае прадпрыемства Vialidad Sucre S.A., з беларускага — ЗАТ «Белзамежбуд».
У лютым 2011 года, пасля буйной паводкі і на фоне жыллёвага крызісу, стартавала праграма «Вялікая місія жылля Венесуэлы» (ісп: Gran Misión Vivienda Venezuela, GMVV)Maduro se juega su bigote al cumplimiento de una promesa política|data=4 de novembro de 2015Misión Vivienda tendría que construir 2 casas por minuto para cumplir meta de 5 millones. Яе прыярытэтнымі групамі сталі беднякі, уключаючы жыхароў трушчоб, і людзі з сярэднім дастаткам. Каардынатарам выступіў міністр энергетыкі і нафтавай прамысловасці Рафаэль Рамірэс. За першыя 20 месяцаў, да канца 2012 года, у рамках праграмы было здадзена ў эксплуатацыю амаль 350 тыс. пабудаванага жылля па ўсёй краіне. За гэты час у жыллё ўлады ўклалі 98 млрд. балівараў (28 млрд. дол.). Разам з жыллём узводзіліся дзіцячыя сады і школыВ Венесуэле преодолели рубеж в два млн квартир. Строить помогали белорусыОсновные этапы жизни и политической деятельности Уго Чавеса.
У рамках праграмы жыхары набывалі жыллё па доўгатэрміновым плане плацяжоў, заснаваным на іх магчымасцях і кошту будаўніцтва, а не рынкавых цэнах на нерухомасць. Пры гэтым удзельнікі праграмы не валодаюць поўнымі правамі ўласнасці на жыллё. Калі грамадзяне жадаюць прадаць свой дом на працягу трыццаці гадоў пасля набыцця, урад мае першачарговае права куплі. Сродкі на будаўніцтва жылля вылучаліся з даходаў дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі Petróleos de Venezuela (PDVSA), укладаў супольных саветаў і замежнага фінансавання, у прыватнасці, з Кітая, Расіі, Уругвая, Беларусі. Пры гэтым праграма падвергнулася крытыцы з-за карупцыі, непразрыстасці і структурных недахопаў.
Будаўніцтва сацыяльнага жылля ў Венесуэле сіламі беларускіх спецыялістаў пачыналася з мікрараёна ў Маракае на 2420 кватэрБелорусы построят еще 2 тысячи квартир в Венесуэле // Onliner, 27 ноября 2013. На студзень 2010 года замежнікі заклалі падмурак будучых будынкаў. Разам з тым венесуэльскі бок прапанаваў будаўнікам другую пляцоўку для асваення — у горадзе Тэхерыа Флорэс, дзе былі пабудаваныя каля трох тысяч кватэр. Таксама спецыялісты з Беларусі склалі генеральныя планы гарадоў Барынас і Тэхрыяс, заняліся распрацоўкай праекта будаўніцтва ў Венесуэле аграгарадка, падрыхтавалі прапановы па ўзвядзенні перапрацоўчых прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці і прадставілі праект па рэканструкцыі жылога раёна Мірафлорэс у КаракасеНаталля Вярбіцкая. Моцны падмурак // СБ. Беларусь сегодня, 21 студзеня 2010.
За 2009—2011 гады беларусы ўзвялі ў Каракасе 2 520 кватэр. На лета 2016 года ўсяго пабудавана: 7 256 кватэр, уключаючы жылы комплекс Фуертэ Тыуна ў Каракасе (8 дамоў на 288 квартэр) для ваенных, спартсменаў і пацярпелых ад стыхійных бедстваў, а таксама жыллё ў горадзе Маракай на 4 448 кватэр, у тым ліку на тэрыторыі ваеннай базы Лібертадор і раён Гуасімаль (каля 70 пяціпавярховых дамоў). Крыху пазней у тым жа горадзе ўзвялі паліцэйскі ўчастак, пажарнае дэпо, супермаркет і завод па вытворчасці жалезабетонных вырабаў. Акрамя таго, сіламі беларусаў у Венесуэле таксама ўзведзены цагляны завод у Гватыры (стаў самым буйным у Венесуэле — магутнасцю больш за 125 млн. штук цэглы ў годБелорусы в Венесуэле применили инновационный метод параллельного проектирования и строительства // СБ. Беларусь сегодня, 9 апреля 2010), цэх па зборцы МАЗаў, завод па вытворчасці трактароў «Беларусь» і «Амкадор», дзе вырабляюць будаўнічую тэхніку. Усё гэта працуе па беларускай франшызе. Многія будматэрыялы прывозіліся з Беларусі: плітка і сантэхніка «Керамін», ліфты — «Магілёўліфтмаш»Анна Копричева. Интервью с белорусом, который строит социальное жилье в Венесуэле ― стране пустых прилавков и 700% инфляции // REALT.BY, 27 июня 2016.
Першапачаткова планавалася да 2017 года ўзвесці 2 млн дамоў. Пазней урад паставіў мэту пабудаваць тры мільёны дамоў да 2019 года; у 2018 годзе Нікалас Мадура павысіў яе да пяці мільёнаў да 2020 годаLessons from Latin America: the case for public investment in housing. У перыяд з 2011 па 2017 год урад Венесуэлы пабудаваў 1,3 мільёна новых дамоў у рамках праграмы GMVV, а да ліпеня 2023 года — 4,6 мільёнаў дамоў.
На 2017 год беларускія фірмы (кампаніі МАПІД і «Белзамежбуд», у тым ліку з удзелам спецыялістаў з Брэсцкай вобласці, уключаючы баранавіцкі будаўнічы трэст №25) пабудавалі па ўсёй Венесуэле больш за 20 тысяч аб’ектаўБелорусские дома в Венесуэле выстояли перед лицом глобальной катастрофы.
Пасля некаторага перапынку Беларусь і Венесуэла аднавілі рэалізацыю сумесных праектаў у сферы жыллёвага будаўніцтва. У 2022 годзе ў раёне Каракаса Фуертэ Тыуна здадзена ў строй два шматкватэрныя будынкі на 120 кватэр. Усяго здадзена 912 кватэр (20 дамоў) і дзіцячы садВ Венесуэле введены в строй построенные белорусскими компаниями дома на 120 квартир.
Землетрасенні 2026 года З-за сейсмічнай актыўнасці ў Венесуэле прад’яўляліся высокія патрабаванні да ўстойлівасці будынкаў, таму аб’екты будаваліся выключна маналітным спосабам. У Каракасе, напрыклад, беларусы зрабілі палевы падмурак глыбінёй да 20 метраў, затым залілі маналітную пліту і ўзвялі маналітны каркас. Землетрасенні 2026 года прывялі да поўнага абвальвання або сур’ёзнага пашкоджання некалькіх жылых комплексаў, пабудаваных у рамках GMVVSismos exponen fallas estructurales en viviendas de emblemático plan oficial. Сейсмалагічны ўдар не вытрымалі многія будынкі, але беларускія дамы, у тым ліку ў раёне Каракаса Фуэртэ-Тыуна і ў штаце Арагуа, выстаялі. На гэта звярнулі ўвагу карыстальнікі Інтэрнэту, і відэа беларускіх кварталаў завірусілася ў СецівеЗемлетрясение в Венесуэле разрушило 59 000 зданий, белорусские – выстояли.
Персанал 80% персаналу на будоўлях ― мясцовыя жыхары. У 2012 годзе ў Венесуэле працавала каля 700 беларусаў. Як правіла, гэта былі майстры, прарабы, бухгалтары, эканамісты і перакладчыкі. Сумесна з венесуэльскім персаналам — пад 7,5 тыс. чалавек. Акрамя звычайных будаўнікоў, яны працавалі на пасадах інжынераў па якасці, кадравікоў, вадзіцеляў, медыкаў. Беларускія будаўнікі атрымлівалі каля 1500 долараў, венесуэльскія рабочыя — каля 1000. Таксама беларусы мелі камандзіровачныя — 50 долараў у суткі першыя 60 дзён, а з 61-га дня — 30 долараў у суткі. У выніку ў прараба атрымлівалася дзесьці 2500 долараў у месяц. Сялілі замежнікаў у гарадскія кватэры.
Многія венесуэльцы прыкладна ведалі, дзе размешчаная Беларусь, але пры гэтым называлі замежнікаў «руса», гэта значыць рускія. Пра краіну ў асноўным адклікаліся станоўча, хоць мелі бедныя звесткіБелорусские строители зарабатывают в Венесуэле 2500 долларов и опасаются выходить по вечерам на улицу // Onliner, 3 декабря 2011. Размаўляючы з насельніцтвам, маладыя беларусы вельмі хутка асвойвалі іспанскую мову. Некаторыя бралі шлюбы з венесуэльцамі і заставаліся тут жыць. Хоць на будпляцоўках працавалі перакладчыкі, але цэлы дзень на адным аб’екце знаходзіцца не маглі, надаючы на кожны дом па 30—60 хвілін. З часам, трохі асвоіўшы іспанскую, беларусы навучыліся ў большасці выпадкаў абыходзіцца і без іх. Перакладчыка, часам па тэлефоне, выклікалі толькі пры ўзнікненні цяжкасцяў.
Перад камандзіроўкай у Венесуэле супрацоўнікі-беларусы праходзілі сур’ёзны адбор. Шмат увагі надавалася эмацыйнай устойлівасці чалавека. З кожным праводзіўся інструктаж па тэхніцы бяспекі. Ён уключае ў сябе правілы паводзін на тэрыторыі Венесуэлы, у прыватнасці, не рэкамендавалася хадзіць па горадзе ў адзіночку, мець пры сабе каштоўнасці. Камандзіроўкі беларускіх спецыялістаў доўжыліся каля года. Пры гэтым у іх заўсёды была магчымасць скасаваць кантракт і вярнуцца дадому, але ў гэтым выпадку зваротны білет даводзілася купляць за свой кошт.
Будаўнічы трэст №25 горада Баранавічы ў сваёй аб’яве паказваў, што абавязковая ўмова – гэта заключэнне працоўнага кантракту мінімум на год. Суіскальнікаў адбіралі ў выніку конкурсу ў адной з мінскіх кампаній, якая займалася падборам кадраў для працы ў Венесуэле. Асноўнае патрабаванне – гэта адукацыя: у Венесуэлу запрашаліся спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, акрамя гэтага ўлічваецца вопыт працы: звярталі ўвагу на тое, дзе і на якіх аб’ектах працаваў суіскальнік раней і колькі гадоў. Важна, каб быў вопыт працы менавіта ў гэтай сферы. Простых рабочых набіралі ўжо там па меры неабходнасціНекоторые жители города Барановичи могут решить свои проблемы с трудоустройством в Венесуэле. // Аргументы и факты, № 6 от 9 февраля 2011 года .
Трапіць у краіну ў якасці размеркавання маглі таксама гэта выпускнікі будаўнічага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта са спецыяльнасцю «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Папярэдне яны праходзілі тэставанне. Акрамя спецыяльных ведаў кандыдаты павінны валодаць здольнасцямі кіраўніка, так як ім трэба было ўзначаліць брыгады венесуэльскіх рабочыхВыпускники Брестского технического университета отправятся работать в Венесуэлу // СБ. Беларусь сегодня, 25 апреля 2011. У 2011 годзе 26 прадстаўнікоў студэнцкага будаўнічага атрада з БрДТУ прымалі ўдзел ва ўзвядзенні жылых дамоў у горадзе Маракай.
Гл. таксама Беларусы Венесуэлы
Крыніцы
Катэгорыя:Эканоміка ВенесуэлыКатэгорыя:БудаўніцтваКатэгорыя:Уга ЧавесКатэгорыя:Беларуска-венесуэльскія адносіны