Іва́н Кушняру́к (, Лунінец — ) — беларускі акцёр тэатра і кіно. У 2015—2020 гадах быў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пасля звальнення большасці трупы ў жніўні 2020 году пакінуў тэатр разам з іншымі купалаўцамі.
Жыццяпіс
Нарадзіўся 7 ліпеня 1991 году ў Лунінцы.
У 2015 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатру і кіно» (курс заслужанай дзяячкі мастацтваў Беларусі Ліліі Манаковай). У тым самым годзе быў прыняты ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі КупалыІван Кушнярук на afisha.me.
У Купалаўскім тэатры ўдзельнічаў у шэрагу пастановак класічнай і сучаснай беларускай ды замежнай драматургіі. Іграў у спектаклях «Рэвізор», «Школа падаткаплацельшчыкаў», «Кароль Лір», «Вешальнікі», «Местачковае кабарэ», «Дзве душы», «En souvenir de Шагал», «Юбілей ювеліра», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», а таксама ў пастаноўцы «Шабаны».
У жніўні 2020 году, падчас пратэстаў у Беларусі, звольніўся з Купалаўскага тэатра разам з большасцю ягонай трупы. Тады ён сказаў: «Галоўнае — гэта людзі. І мы застаемся разам, каб купалаўскай сям’ёй не разгубіцца»Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады.
Памёр 27 чэрвеня 2026 году ва ўзросьце 34 гадоў. Пра смерць паведамілі ягоныя сябры, пазней інфармацыю пацвердзілі беларускія СМІ.
Творчасць
Тэатр
«Рэвізор»; «Школа падаткаплацельшчыкаў»; «Кароль Лір»; «Вешальнікі»; «Местачковае кабарэ»; Вартавыя Тадж-Махала «Дзве душы»; «En souvenir de Шагал»; «Юбілей ювэліра»; «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»; «Шабаны».
Фільмаграфія 2016 — «Мухтар. Новый след», 21-я сэрыя «Подкуп» 2023 — «Постучись в мою калитку» 2019 — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (Кінасьпектакль)
Крыніцы
Спасылкі Іван Кушнярук на kino-teatr.ru
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лунінцы Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы