Фры́дрых Кры́сціян Дыц (; 15 сакавіка 1794, Гісен — 29 мая 1876, Бон) — нямецкі філолаг, заснавальнік раманскай філалогіі.

Біяграфія Вывучаў класічныя мовы пераважна пад кіраўніцтвам прафесара Велькера, які, толькі вярнуўшыся з Італіі, абудзіў у сваім вучні захопленую любоў да гэтай краіны. У 1818 годзе наведаў Гётэ, і той, знаходзячыся ў гэты час пад уплывам Рэнуара, пераканаў Дыца звярнуць асаблівую ўвагу на правансальскую мову і паэзію. Пазней заняў кафедру раманскіх гаворак у Боне.

Унёсак у навуку Аб'яднаў раманістаў гістарычным метадам. Яго граматыка і слоўнік застаюцца настольнымі кнігамі ў кожнага спецыяліста.

Як выкладчык ахвотна кіраваў працамі немцаў і іншаземцаў, якія жадалі сур'ёзна заняцца раманскімі мовамі. Ужо ў 1860-х гадах кафедры раманскіх гаворак ва ўсіх нямецкіх і многіх замежных універсітэтах былі заняты яго непасрэднымі або пасрэднымі вучнямі. У канцы XIX стагоддзя паўсюль працавалі яго навуковыя «ўнукі» і «праўнукі».

Выбраныя працы «Grammatik der romanischen Sprachen» (Бон, 1836—1838; 5-е выданне — 1889); «Etymologisches Wörterbuch der romanischen Sprachen» (Бон, 1853; 5-е выданне — 1887—1889). Працы па правансальскай паэзіі, стараіспанскай і партугальскай літаратуры: «Altspanische Romanzen» (Берлін, 1821); «Die Poesie der Troubadours» (1826); «Leben und Werke der Troubadours» (Лейпцыг, 1829; 2-е выданне — 1882); «Über die erste portugiesische Kunst- und Hofpoesie» (Бон, 1863).

Крыніцы

Літаратура

Il Professore Federigo Diez e la Filología romanza nel nostro secolo, per Ugo Angelo Canello, Firenze, 1872.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі