Луцыя За́майча (; ) — латышская пісьменніца, паэтэса.

Біяграфія У 1907 годзе скончыла жаночую школу ў Баўску, затым Елгаўскую камерцыйную школу (1908—1910). У час Першай сусветнай вайны з 1915 года жыла ў эвакуацыі ў Вяцкай губерні і ў Архангельску, дзе працавала бібліятэкарам. З 1925 па 1927 год працягвала вучобу ў Францыі, Італіі і Алжыры.

З 1927 г. жыла ў Рызе, была актыўнай абаронцай правоў жанчын. У 1920—1930-х гадах абвінавачвалася ў парушэнні грамадскай маралі. Трымалася сацыялістычных ідэй, у сваіх творах часта гаварыла пра ролю жанчыны ў капіталістычным грамадстве, апісвала грамадзянскі шлюб як узаконеную прастытуцыю.

Давала прыватныя ўрокі для дзяўчат, якія не маглі дазволіць сабе адукацыю, выкладала латышскую, рускую, нямецкую і англійскую мовы і літаратуру.

Падчас нямецкай акупацыі ў 1941 годзе была арыштаваная і зняволеная на дзевяць месяцаў. З 1942 па 1946 год працавала ў гандлі.

Падчас вайны ўсе яе рукапісы былі знішчаны, Л. Замайча не змагла гэтага перажыць і звар’яцела. Падчас сваіх шпацыраў па вуліцах Старой Рыгі Замайча працягвала ствараць вершы, але нідзе не друкавала іх.

Крыніцы

Катэгорыя:Латышскамоўныя пісьменнікі