Яўрэйска-арабская мова — сукупнасць роднасных дыялектаў, якія склаліся ў абіходзе яўрэяў арабскага свету. У вучоных няма адзінай думкі пра іх статус: ці яны дыялекты арабскай ці ўтвараюць асобную мову, ці некалькі асобных моў. Пад гэтай назвай разумеюць таксама літаратурную мову, асабліва сярэдневяковую.
Яўрэі гаварылі па-арабску ўжо ў VII ст., пісьмовыя помнікі з IX ст. Свайго росквіту яўрэйска-арабская мова і літаратура дасягаюць у мусульманскай Андалусіі (на Пірэнейскім паўвостраве). З перамогай хрысціянскай Рэканкісты пірэнейскі асяродак гэтай мовы знікае, яе носьбіты, яўрэі-сефарды пераходзяць на ладзіна. Была галоўнай яўрэйскай мовай свайго часу. На ёй пісалі Габіроль, Егуда Га-леві, Майманід. Зарадзілася яўрэйскае мовазнаўства. Яўрэйска-арабская традыцыя зрабіла вельмі вялікі ўплыў на далейшае развіццё яўрэяў, у прыватнасці ашкеназаў.
У XIX ст. важныя цэнтры ў Італіі, Магрыбе, на усходзе Індыі. У 80-я гады XX ст. большасць носьбітаў жыла ў Ізраілі, Францыі, моладзь пераходзіла на іншыя мовы. Родная мова багдадзі і некаторых іншых этнічных груп.
Крыніцы
Катэгорыя:Мовы Ізраіля Катэгорыя:Мовы Францыі Катэгорыя:Яўрэйскія мовы Катэгорыя:Туніс Катэгорыя:Сярэдневякоўе