Марыя Маргарыта (Мэгі) Грыпенберг (; ) — адна з першых фінскіх балерын, мастачка.
З дваранскага роду Грыпенбергаў, шведскага паходжання, вядомага з XVII стагоддзя. Нарадзілася ў сям’і фінскага архітэктара, сенатара і банкіра Себасціяна Грыпенберга, старэйшай з трох яго дзяцей. Яе брат Ганс Хенрык Себасціян стаў марскім інжынерам. Навучалася маляванню ў Атэнеуме, а ў 1904-1908 гадах — Дрэздэне і Парыжы.
Пазней звярнулася да балетнага мастацтва і вучылася тэхніцы танца на аснове майстэрства Айседоры Дункан, а таксама ў 1910—1911 гадах займалася па метадах рытмікі Далькроза.
З 1909 года выкладала ў школе танцаў пры Фінскім нацыянальным тэатры, а ў 1911 годзе дала ў тэатры сольны паказ, стаўшы адной з першых фінскіх балерын. Пазней адбыліся яе гастролі па краінах Балтыі, Швецыі і ЗША. Стыль, створаны Грыпенберг, адрозніваўся ад класічнага балета спантаннасцю, пры тым, што танцы выконваліся басанож. Але супрацьстаянне з Фінскім нацыянальным балетам, якое зараджалася, было нязначным, і Грыпенберг паставіла некалькі балетаў, з якіх самым вядомым быў «Скарамуш» («Scaramouche»).
Была знаёмая са шматлікімі вядомымі дзеячамі мастацтва. Мяркуюць, што латышскі мастак Яніс Розэнталс намаляваў яе на сваёй самай вядомай карціне «Прынцэса і малпа» (1913).
З 1914 па 1952 гады выкладала танец у школе пры Фінскім нацыянальным тэатры, а таксама тэатральнае майстэрства пры Акадэміі Сібеліуса; з 1934 па 1952 год ў школе пры Шведскім тэатры, а з 1938 па 1946 гады — ва ўніверсітэце на аддзяленні гімнастыкі факультэта фізкультуры.
Балерына сыграла таксама галоўную ролю ў шведскім фільме «Nobelpristagaren», якая была яе адзінай працай у якасці кінаактрысы.
У 1928 годзе, ужо ў сталым узросце, дэбютавала як мастачка. У 1951 годзе была ўдастоена вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Фінляндыі для дзеячаў мастацтваў — медалі «Pro Finlandia». У 1961 годзе была ўзнагароджана рыцарскім крыжом ордэна Белай ружы Фінляндыі.
Памерла 28 ліпеня 1976 года ў Марыехамне, на Аландскіх астравах.
Крыніцы
Катэгорыя:Балерыны Фінляндыі