Сяргей Фёдаравіч Карэцкі (; ) — украінскі прадпрымальнік і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Украіны з 2026 года.

Біяграфія Нарадзіўся 14 сакавіка 1978 года ў Луцку.

Вышэйшую адукацыю атрымаў па спецыяльнасцях «Аўтамабілі і аўтамабільная прамысловасць» (2001) і «Эканоміка прадпрыемства» (2005) у Луцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце і па спецыяльнасці «Здабыча нафты і газу» ў Івана-Франкоўскім нацыянальным тэхнічным універсітэце нафты і газу.

У групе кампаній «Кантыніум» быў памочнікам суўладальніка кампаніі і народнага дэпутата ад фракцыі «За адзіную Украіну» Ігара Ерамеева. У 2006 годзе трапіў спіс кандыдатаў у парламент ад «Народнага блока Літвіна». У 2013 годзе перайшоў на пасаду генеральнага дырэктара сеткі АЗС WOG, якая належала «Кантыніуму».

Пасля нацыяналізацыі кампаній «Укрнафта» і «Укртатнафта» узначаліў абедзве кампаніі. У пачатку 2025 года падаў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка «Нафтагаза» і перамог у конкурсе. Пад яго кіраўніцтвам кампанія, якая толькі што прайшла цяжкі ацяпляльны сезон 2024—2025 гадоў, пачала назапашваць газ на наступную зіму. Карэцкі таксама адказваў за пошук крэдытораў для гэтага.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапаноўваў яму ўзначаліць Міністэрства энергетыкі, аднак Карэцкі адмовіўся, перакананы, што яму варта застацца ў «Нафтагазе» напярэдадні зімовага сезона.

У 2026 годзе Уладзімір Зяленскі ў рамках ініцыятывы па змяненні складу ўрада ўнёс у Вярхоўную Раду Украіны прапанову аб прызначэнні Сяргея Карэцкага на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны. 16 ліпеня 2026 года Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за прызначэнне Прэм’ер-міністрам Украіны Сяргея Карэцкага.

Крыніцы