«For No One» () — песня гурта «The Beatles», напісаная Полам Мак-Картні. Упершыню з'явілася на сёмым студыйным альбоме гурта «Revolver» у 1966 годзе.

Гісторыя стварэння Мак-Картні напісаў песню ў сакавіку 1966 года падчас канікул у Швейцарыі, дзе адпачываў са сваёй дзяўчынай Джэйн ЭшэрБары Майлз (1997), с. 289.. Першапачаткова песня называлася «Why Did It Die?»Уільям Доўлдынг. «Песні "The Beatles"» (1989), с. 142.. Пазней музыкант успаінаў:

Я ўпершыню адправіўся ў Швейцарыю катацца на лыжах. На лыжы я ўстаў на здымках фільма «На дапамогу!», і гэта мне спадабалася, таму я вярнуўся туды і ў рэшце рэшт засеў у цеснай ваннай нейкага швейцарскага замка і напісаў «For No One». Памятаю сыходную басовую тэму, на якой пабудавана ўся песня, памятаю персанажа з яе — дзяўчыну, якая накладвае макіяжФрагмент интервью с Полом Маккартни на сайце letitbeat.narod.ru.

Запіс рытм-трэка быў зроблены Мак-Картні (фартэпіяна) і Старам (ударныя) 9 мая 1966 года. Потым былі зроблены накладанні бас-гітары, бубна, вакалу (16 мая) і валторны (19 мая)Марк Льюісан (1988), с. 78—79.. Даволі працяглае сола на валторне выконвае Алан Сівіл з Лонданскай філармоніі (мелодыю сачыніў Мак-Картні, а натыраваў аранжыроўшчык і прадзюсар гурта Джордж Марцін, прычым ён пакінуў фа-дыез і соль-дыез другой актавы, якія выходзяць за межы нармальнага валторнавага дыяпазонуУся песня гучыць у танальнасці сі мажор. Гэтая незвычайная танальнасць утварылася ў выніку крыху паскоранага прайгравання арыгінальнай фанаграмы.). Пра інструментоўку гэтай песні Марцін у далейшым успамінаў:

Мелодыя «For No One» сыграна на маіх уласных клавікордах. Я прынёс іх з дому, бо лічыў, што яны прыгожа гучаць; запісваць такі інструмент было нязвыкла, а сыграў на ім Пол. Але нам патрэбны быў яшчэ і нечаканы духавы інструмент, і ён выбраў валторну. Пол не адразу зразумеў, як бліскуча грае Алан Сівіл. Тое, што ён сыграў, было грандыёзна, але Пол сказаў: «Па-мойму, ты зможаш сыграць і палепей. Я не маю рацыю, Алан?» Алан ледзь не выбухнуў. Канешне, лепш ён не сыграў, і тое, што ён сыграў, — гэта тое, што вы і цяпер чуеце на пласцінцыФрагмент интервью с Джорджем Мартином на сайте letitbeat.narod.ru.

Кавер-версіі Песня неаднаразова перапявалася многімі выканаўцамі, у тым ліку:

Лайзай Мінелі на альбоме 1967 года «Liza Minnelli»; Каэтану Велозу ў 1975 годзе на пласцінцы «Qualquer Coisa»; самім Полам Мак-Картні для саўндтрэка да фільма 1984 года «Перадай прывітанне Брод-стрыт»; Эн Сафі фон Отэр і Элвісам Кастэла на альбоме For the Stars 2001 года; Мікалаем Растаргуевым з гуртом «Любэ» для альбома 2007 года «The Beatles Tribute».

У запісе ўдзельнічалі Пол Мак-Картні — вядучы вакал, бас-гітара, фартэпіяна, клавікорд Рынга Стар — барабаны, тамбурын, маракас Алан Сівіл — валторна

Літаратура The Beatles (2000). «Анталогія "The Beatles"». Сан-Францыска: Chronicle Books. ISBN 0-8118-2684-8. Уільям Доўлдынг (1989). «Песні The Beatles». Нью-Ёрк: Simon & Schuster. ISBN 0-671-68229-6. Джэф Эмерык, Говард Мэсі (2006). «Тут, там і паўсюль: маё жыццё ў запісе музыкі "The Beatles"». Нью-Ёрк: Penguin Books. ISBN 1-592-40179-1. Марк Льюісан (1988). «Гуказапісныя сесіі "The Beatles"». Нью-Ёрк: Harmony Books. ISBN 0-517-57066-1. Бары Майлз (1997). «Пол Мак-Картні: Шмат гадоў таму». Нью-Ёрк: Henry Holt and Company. ISBN 0-8050-5249-6.

Крыніцы

Спасылкі Нататкі Алана Полака пра песню «For No One» Песня «For No One» на сайце Last.fm Тэкст песні

Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні The Beatles