«I Want to Tell You» () — песня «The Beatles», напісаная Джорджам Харысанам і выпушчаная на сёмым студыйным альбоме гурта «Revolver» у 1966 годзе. Гэта трэцяя песня Харысана на альбоме.
Пра песню Трывожны настрой песні акуратна падкрэсліваецца рэзкім акордам, які ўзнікае пад канец кожнага куплета. На «Taxman» Харысан сыграў D7#9, а на «I Want to Tell You» — зусім адчайны E7b9 — акорд, які Ленан потым (у 1968 годзе) ужыў у трагічнай «I Want You (She’s So Heavy)», што ўвайшла ў альбом «Abbey Road» 1969 годаФрагмент из статьи «Тихий ураган» на guitars.ru.
Першапачатковымі варыянтамі назвы песні былі «Laxton’s Supreme» і «I Don’t Know»Факты о песне «I Want to Tell You» на сайце music-facts.ru (апошняя назва з'явілася пасля пытання Джорджа Марціна: «Як называецца гэтая песня?» — на што Харысан адказаў: «Я не ведаю» (англ. «I Don’t Know»)). Хаця меладычная поп-кампазіцыя мае агульныя падабенствы з іншымі песнямі альбома, песня «I Want to Tell You» пабудавана на гучанні індыйскай музыкі. Аднак гэтае гучанне менш выражана, чым у песні «Love You To» (іншай песні Харысана з гэтага альбома). Харысан зноў адкрывае перад слухачом наўмысна рэалістычную і ў нечым недарэчную карціну няскладзеных адносін, у слухача ўзнікае адчуванне, што гэта звычайная рэч. Песня пабудавана на арганным пункце з рэдкім адхіленнем ад ключа ля мажор. Тут, як і ў «If I Needed Someone», краевугольным каменем з'яўляецца непаўторны гарманічны вакал Ленана і Мак-Картні. Гэта ў значнай ступені робіць гучанне бас-гітары бесперапынным і амаль гіпнатычным. Гучанне іншага музычнага інструмента, які сыграў вядучую ролю ў кампазіцыі (фартэпіяна), можна пачуць на працягу ўсёй кампазіцыі. Песня пачынаецца і заканчваецца партыяй сола-гітары, а таксама перыядычна паўтараецца ў прамежках паміж радкамі песні. Такім чынам, гітарнае гучанне ў гэтай кампазіцыі надае структуры песні неабходную музычную форму.
Адметна, што гэта адна з нямногіх песень «The Beatles», у якой ужываецца характэрнае нарастанне ва ўступе (іншы вядомы прыклад — песня «Eight Days a Week»). Заканчэнне — дзе гурт паўтарае фразу «Я маю час» па ўводным рыфе гітары — паказвае вядомы метад ужывання мелізму, які належыць Полу Мак-Картні.
У «I Want to Tell You» бас-гітара была накладзена на гатовы рытм-трэк. У далейшым музыканты рабілі гэтак жа ў працы над іншымі сваімі запісаміКарл Морын. «Эвалюцыя "Beatles": тэхналогія гуказапісу», (1998). .
Значэнне Сам Харысан казаў: «Песня "I Want to Tell You" — пра лавіну думак, якія бывае так цяжка запісаць, выказаць або перадаць»Интервью с участниками группы на сайте letitbeat.narod.ru . Разлад у лірыцы ўмацаваны супярэчлівай атмасферай песні — прадуктам шматлікіх элементаў уключна з няспынным акордам фартэпіяна на заднім плане і кантрастам паміж стрыманым вядучым вакалам Харысана і вакальнымі гармоніямі Ленана — Мак-Картні, якія ствараюць пачуццё трывогі і хвалявання. У інтэрв'ю 1980-х гадоў Мак-Картні распавядаў:
Гэтым індыйскім гучаннем мы абавязаны Джорджу. Мы толькі пачыналі слухаць індыйскую музыку і ўслухоўвацца ў яе, нам спадабалася гэтая ідэя, бо мы і раней устаўлялі ў свае песні падобныя фрагменты. Але Джордж сур'ёзна захапіўся індыйскай музыкай, пабываў на канцэртах Раві Шанкара, потым пазнаёміўся з ім і заявіў: «Ён мяне ўразіў як чалавек. Ён непараўнаны. Ён адзін з найвялікшых!» Раві Шанкар не ведаў, што Джордж сур'ёзна ставіцца да ўсяго гэтага, а калі даведаўся, то таксама быў уражаны. Таму, думаю, яны знайшлі адзін аднаго. Так мы даведаліся пра індыйскую музыку. Зусім няблага спрабаваць спалучыць два віды музыкі, мы пачалі з найпрасцейшага, і альбом стаў прыкметна лепшым. У ім было цяпер нешта ад індыйскай музыкі, і ён дапамагае людзям зразумець яе, бо адразу палюбіць такую музыку вельмі цяжка. Але варта ўслухацца ў яе, і зразумееш, што яна надзвычайная.
Энергічны варыянт «I Want to Tell You» адкрывае канцэртны альбом Live in Japan, запісаны падчас гастроляў 1992 года ў Японіі. Песня гучыць даўжэй дзякуючы саліраванню гітар Джорджа Харысана і Эрыка Клэптана. Харысан таксама змяніў і тэкст песні: замест «Але калі я паводжу сябе не па-добраму, гэта не мая свядомасць, гэта я» ён прапанаваў супрацьлеглы варыянт «it isn’t me, it’s just the mind»Факты о песне "I Want to Tell You " на сайте music-facts.ru.
У запісе ўдзельнічалі Джордж Харысан — вядучы дубляваны вакал, сола-гітара, воплескі Пол Мак-Картні — бас-гітара, фартэпіяна, гарманічны вакал, воплескі Джон Ленан — тамбурын, гарманічны вакал, воплескі Рынга Стар — барабаны, маракас
Іншыя версіі Джордж Харысан выканаў гэтую песню як уводную на канцэрце для партыі натуральнага закону 6 красавіка 1992 года. Джэф Лін (альбом «Concert for George», 2003). The Grateful Dead (летні канцэртны тур, 1994).
Крыніцы
Спасылкі Акорды песні Нататкі Алана Полака Пра песню на сайце music-facts.ru
Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні The Beatles