Францыск Сільвій, ён жа Франсуа Дзюбуа, Франц дэ ле Боэ, Франс дэ ла Боэ (, , ; ) — галандскі ўрач, анатам, хімік.

Біяграфія Заснавальнік школы ятрахіміі ў медыцыне, якая тлумачыла паходжанне захворванняў хімічнымі працэсамі ў чалавечым арганізме. Лічыў прычынай усіх хвароб утварэнне ў целе хворага залішніх «едкасцяў» кіслотнай або шчолачнай прыроды, і, у адпаведнасці з прынцыпам «процілеглае лячы процілеглым», пры адным тыпе хвароб прызначаў шчолачы, пры іншым — кіслоты.

Услед за галандскім доктарам-алхімікам Янам Баптыстам ван Гельмантам навучыўся атрымліваць нітрат срэбра (ляпіс) шляхам злучэння срэбра з азотнай кіслатой і выкарыстоўваць яго для прыпякання ран, запаленняў і бародавак.

Сільвій і яго вучні ўнеслі вялікі ўклад у вывучэнне стрававання і цыркуляцыі вадкасцей у чалавечым арганізме. Даследаванні Сільвія шмат у чым спрыялі адмове тагачаснай медыцыны ад містычнага ўспрымання хвароб і звароту да біяхімічнага тлумачэння іх паходжання. Сільвія лічаць адным з заснавальнікаў біяхіміі.

Вывучэнне Сільвіем марфалагічных змен пры сухотах дазволіла яму выказаць здагадку пра сувязь з гэтым захворваннем грудкоў, якія выяўляюцца ў розных органах (хоць сам Сільвій не лічыў іх марфалагічным субстратам хваробы і атаясамляў грудкі ў лёгкіх з змененымі лімфатычнымі вузламі).

Катэгорыя:Медыкі Нідэрландаў