Сацыялістычная вуліца — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Назва даволі распаўсюджана для былых савецкіх гарадоў. Цягнецца каля 1 км паміж Цэнтральнай вуліцай і Партызанскім праспектам, ствараючы скрыжаванні з шэрагам невялікіх вуліц і завулкаў, таксама ў раёне дома 2/17 робіць адгалінаванне, якое ідзе ў паўднёвым напрамку ў тупікЗгодна карты Яндэкс. Знаходзіцца ў раёне прамысловай забудовы.

Славутасці МАЗ; музей гісторыі МАЗ Мінскі дзяржаўны каледж аўтамабілебудавання; Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж; Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 55.

Цікавыя факты Форма вуліцы з адгалінаваннем у паўднёвым напрамку робіць яе унікальнай. Дом № 2, які з'яўляецца адрасам МАЗа, мае больш за 200 карпусоў тэхнічных збудаванняў. Самыя старыя з захаваўшыхся будынкаў — дамы 5, 7 і 9, узведзеныя як казармы ў 1935-36 гг і выкарыстоўваемыя як будынкі каледжаў і ПУАТ № 55; серыя жылых дамоў 1945-46 гг. была знесена ці перабудаванаПаводле дадзеных архітэктурнай базы Рhotobuildings. Першапачаткова станцыю метро «Магілёўская» хацелі назваць «Сацыялістычнай» у гонар вуліцыНесостоявшиеся названия станций минского метро: «Волгоградская», «Раковская», «Социалистическая» и другие // Блогер Денис Блищ.

Крыніцы

Спасылкі

Сацыялістычная вуліца на АТО.ВУ Сацыялістычная вуліца ў базе даных Геадзэн Сацыялістычная вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Панарама Сацыялістынай вуліцы на Карце Яндэкс

Гл. таксама Сацыялістычная вуліца

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)