Ляйнэ () — рака ў Германіі, левы прыток Алера. Даўжыня — каля 281 км. Плошча басейна — 6500 км². Па дадзеных станцыі за 30 км на поўнач ад Гановера сярэдні гадавы расход ракі — каля 62 м³/с.
Ляйнэ бярэ пачатак у Айхсфельдзе, у раёне горада Ляйнэфельдзе-Ворбіс, на паўночным захадзе Цюрынгіі. Прыкладна праз 25 км рака перасякае мяжу Цюрынгіі і Ніжняй Саксоніі, кірунак цячэння змяняецца з заходняга на паўночны, і захоўваецца да самага вусця.
Працякае цераз Гётынген, Гановер. Прытокі: Інэрстэ, Імэ, Румэ. Катэгорыя:Рэкі Ніжняй Саксоніі Катэгорыя:Рэкі Цюрынгіі