«X-COM: UFO Defense» (), якая таксама прадавалася ў Еўропе пад назвай UFO: Enemy Unknown () — камп’ютарная гульня, распрацаваная кампаніяй «Mythos Games». Гульня была выдадзена ў сакавіку 1994 года кампаніяй «» для MS-DOS і «», і ў 1995 годзе для прыстаўкі «PlayStation». Яе еўрапейскае выданне для «PlayStation» выйшла пад назовам «X-COM: Enemy Unknown».
Гульня першапачаткова была распрацавана у якасці сіквела «», гульні 1988 года, распрацаванай «Mythos Games». X-COM спалучае жанры , пакрокавай стратэгіі і . Гулец выконвае ролю камандзіра X-COM — таемнай міжнароднай ваенізаванай арганізацыі, якая абараняе Зямлю ад . Гульцу падчас пакрокавых тактычных місій даручана аддаваць загады асобным баявым адзінкам X-COM, якія знаходзяцца на полі бою. У стратэгічным жа маштабе гулец кіруе даследаваннем і распрацоўкай новых тэхналогій, будуе і пашырае базы X-COM, кіруе фінансамі і персаналам арганізацыі, і, нарэшце, кантралюе дзейнасць НЛА і рэагуе на яе.
Гульня атрымала добрыя водгукі і была камерцыйна паспяховай, заваяваўшы папулярнасць сярод прыхільнікаў стратэгій; некалькі выданняў уключылі «X-COM: UFO Defense» у спісы лепшых відэагульняў за ўвесь час, уключаючы IGN, які назваў яе ў 2007 годзе лепшай PC гульнёй усіх часоў. Гэта была першая і самая папулярная гульня ў серыі , якая непасрэдна натхніла некалькі падобных гульняў, у тым ліку «», «» і «». У 2012 годзе кампанія «» выпусціла афіцыйны рэмэйк гульні пад назвай «», выдадзены кампаніяй «». Зноскі
Літаратура
Спасылкі IGN: Top 25 PC Games of All Time (старонка 2 і 3) X-COM: UFO Defense — англамоўны фан-сайт па гульнях серыі X-COM.
Катэгорыя:Гульні для DOS Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для PlayStation Катэгорыя:Відэагульні 1994 года Катэгорыя:Аднакарыстальніцкія відэагульні Катэгорыя:Відэагульні з двухмернай графікай Катэгорыя:Стратэгіі ў рэальным часе