Фабрыка «Фагус» () — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (з 2011 г.) у Германіі ў горадзе Альфельд (зямля Ніжняя Саксонія).

Першая значны архітэктурны твор Вальтэра Гропіуса (1910-11) — будынак абутковай фабрыкі «Фагус» у Альфельдзе, якую ён спраектаваў разам з Адольфам Меерам. Фабрыка была пачаткам яго архітэктурнай дзейнасці і з’яўляецца ўзорам архітэктуры ранняга мадэрнізму. У 1920-я гады гэты кірунак у архітэктуры было вызначана паняццем «Новае будаўніцтва» (Neues Bauen) і «Новая рэчыўнасць» («Neue Sachlichkeit»).

Прызначаная для вытворчасці абутковых калодак фабрыка вядомая шырокім выкарыстаннем шкла, што зрабіла будынак аднастайным і прадвяшчала пазнейшыя працы Гропіуса ― напрыклад, Баўгауз.

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Германіі