Капліца Святой Барбары — каталіцкая капліца ў г. Ліда, на могілках.

Гісторыя У 1805 годзе лідскі дэкан і пробашч Вінцэнт Нарбут пабудаваў на могілках драўляную капліцу, якую асвяцілі ў гонар Святой Барбары — патронкі добрай смерці. У першай палове XIX стагоддзя, пасля закрыцця ў Лідзе касцёла кармелітаў і пажару ў касцёле піяраў, сюды часова былі перанесены парафіяльныя набажэнствы з Фарнага касцёла. Капліца была грунтоўна адрэстаўравана ў 1848 годзе. Тут знаходзіўся стары арган, перанесены з Фарнага касцёла (у 1904 годзе ён быў аддадзены ў філію ў Крупава, дзе згарэў разам з храмам). У 1905 годзе невядомыя спрабавалі спаліць капліцу, але пажар быў своечасова патушаныSzymielewicz Michał. W cmentarnej ciszy // Ziemia Lidzka. 1937. № 11. S. 117..

У 1885 годзе былы маршалак Лідскага павета Стэфан Буткевіч пабудаваў каля капліцы ашаляваную званіцу з двума званамі. Да канца 1920-х гадоў яна прыйшла ў заняпадKorzeniowska Anna, Mączewska Katarzyna. Kaplica cmentarna p.w. Św. Barbary w Lidzie // Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa wilenskiego. Krakow, 2008. T. 2., cz. III. S. 176..

У 1928 годзе быў зацверджаны праект новай драўлянай капліцы, які застаўся нерэалізаваным. У 1929 годзе студэнт архітэктуры К. Раствароўскі распрацаваў новы праект. Будаўніцтва пачалося ў 1930 годзе, але прасоўвалася марудна. Да 1937 года пабудову пакрылі дахам, аднак да пачатку Другой сусветнай вайны працы не былі скончаны. Толькі ў 2000—2003 гадах капліцу ўдалося грунтоўна адрамантаваць і завяршыць аздабленне.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Ліды