Кіраўскі завод (раней Пуцілаўскі завод, Чырвоны Пуцілавец) — адно з найстарэйшых і найбуйнейшых машынабудаўнічых і металургічных прадпрыемстваў Расійскай імперыі, СССР і сучаснай Расіі.

Асноўныя вытворчыя магутнасці кампактна размешчаны ў Санкт-Пецярбургу, дзе займаюць шырокую (220 гектараў) тэрыторыю паміж праспектам Стачак і ракой Екацярынгофкай з выхадам у Фінскі заліў. Наяўнасць уласных глыбакаводных прычалаў уздоўж працяглай (каля 2 кіламетраў) берагавой лініі гістарычна абумовіла трэцюю буйную галіновую спецыялізацыю завода — суднабудаванне. І хоць яшчэ ў 1910 годзе «Пуцілаўская верф» была выдзелена ў самастойную юрыдычную асобу (цяпер — «Паўночная верф»), завод захаваў свае пазіцыі ў суднабудаванні як пастаўшчык якаснага металу, нестандартных канструкцый і складанага абсталявання.

Крыніцы

Катэгорыя:Прадпрыемствы Расіі