Уладзімір Аляксеевіч Палуэктаў (нар. , г. , Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі кампазітар, піяніст.

Біяграфія Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1976). З 1976 года выкладаў у Пскоўскім і Наваполацкім музычным вучылішчах. З 1980 года ў Мінску. Яго творчасці ўласціва цікавасць да разнастайных жанраў і стыляў. Сярод твораў: мюзікл «Граф Монтэ-Крыста» паводле А.​Дзюма (1985); сімфанічная паэма «Мцыры» паводле М.​Лермантава (1976), андантэ «Вега» (1981), Сімфаньета (1982) для сімфанічнага аркестра; санаты № 1—5 для фартэпіяна (1978—87), фартэпіяннага трыа (1981), 2 сюіты для фартэпіяна, «Зборнік дзіцячых п’ес» (1988—94) для фартэпіяна, 90 джазавых тэм, хары на вершы М.​Багдановіча, П.​Броўкі, М.​Танка, С.​Ясеніна, І.​Нікіціна, А.​Фета, песні на ўласныя вершы і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі