«Fallout» — серыя камп’ютарных ролевых гульняў, створаная і . Раннія гульні серыі распрацоўвала студыя «» і выдавала «», пазнейшыя «Bethesda Game Studios» і «Bethesda Softworks». Дзеянне гульняў серыі «Fallout» разгортваецца ў ЗША пасля сусветнай ядзернай вайны. , выпушчаная ў 1997 годзе, служыла ідэйным спадчыннікам падобнай па тэмах гульні «» (1988). Хоць падзеі і змешчаныя ў далёкую будучыню, праз дзясяткі і сотні гадоў пасля ядзернага канфлікту, серыя «Fallout» адрозніваецца характэрным стылем, натхнёным масавай культурай 40-50-х гадоў XX стагоддзя. Яна абыгрывае ў духу сатыры і як навукова-фантастычныя ўяўленні пра будучыню, так і страхі часоў халоднай вайны.

Гульні серыі даюць гульцу магчымасць абследаваць разбураны вайной свет, самастойна знаходзячы цікавыя месцы і заданні. Гульні серыі «Fallout» нелінейныя, і розныя рашэнні, прынятым гульцом, могуць прывесці да розных наступстваў. Першыя гульні, створаныя «Black Isle Studios», выкарыстоўвалі двухмерную ізаметрычную графіку і пакрокавыя бітвы. Падобна настольным ролевым гульням, яны ўтрымоўвалі складаную ролевую сістэму , з рознымі характарыстыкамі і навыкамі. Пасля банкруцтва «Interplay Entertainment» правы на серыю перайшлі да «Bethesda Softworks». Пачынальна з «Fallout 3» (2008), якія выпускаюцца «Bethesda» гульні серыі мелі ўжо трохмерную графіку з выглядам ад першай асобы і элементы шутэраў, але ў той жа час захоўвалі і ролевыя элементы, уключаючы сістэму SPECIAL. Наступныя гульні, як распрацаваная «Obsidian Entertainment» гульня «» і створаныя «Bethesda» гульні «Fallout 4» (2015) і шматкарыстальніцкая «» (2018), пашыралі сусвет серыі, дадаючы новыя рэгіёны і новыя заняткі, як будаўніцтва ўласных паселішчаў. На гульнях серыі заснаваны тэлесерыял «Фалаўт», які выпускаецца «» з 2024 года. Зноскі

Спасылкі

IGN Presents the History of Fallout

Катэгорыя:Серыі відэагульняў