Барыс Барысавіч Палынаў (; ) — расійскі глебазнавец, геахімік і географ. Акадэмік AH СССР (1946, член-карэспандэнт 1933).

Біяграфія Скончыў Лясны інстытут (1900) і ўніверсітэт у Пецярбургу (1908). 3 1920 года — прафесар Данскога політэхнічнага інстытута ў Новачаркаску, з 1923 года — Ленінградскага, у 1935—36 гадах і з 1947 года Маскоўскага ўніверсітэта; адначасова з 1923 у AH СССР (з 1925 у Глебавым інстытуце).

Быў арыштаваны 11 мая 1937 года ў Маскве, адвезены на Лубянку, абвінавачаны ў тым, што быў рэзідэнтам англійскай разведкі. Затым пераведзены ў Ленінград, у Крастах.

Па «справе Палынава» таксама былі арыштаваныя некалькі супрацоўнікаў Глебавага інстытута — В. М. Бароўскі, А. Ф. Бальшакоў, А. І. Троіцкі, Г. І. Грыгор’еў. Яны абвінавачваліся ў падрыхтоўцы ўзброенага паўстання і тэрактаў. Па сведчанні геолага М. М. Ермалаева — мужна перанёс допыты і катаванні, не прызнаў ілжывага абвінавачання.

Вызвалены з турмы 28 сакавіка 1939 года «за спыненнем справы № 23283» (у іншай даведцы: «вызвалены з-пад варты за спыненнем следства па яго справе»).

Агульным зборам АН СССР ад 29 красавіка 1938 года быў выключаны з ліку членаў-карэспандэнтаў АН СССР, 28 чэрвеня 1939 — адноўлены.

Навук. працы па тэорыі глебаўтварэння, фарміраванні асн. тыпаў кары выветрывання, класіфікацыі прыродных ландшафтаў і іх геахіміі, па метадах даследавання грунтоў. Вялікі залаты медаль (1926) і залаты медаль імя Сямёнава-Цян-Шанскага (1928) Геаграфічнага таварыства СССР.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Геолагі Расійскай імперыі