Канстанцін Пятровіч Пабеданосцаў (; ) — расійскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Скончыў вучылішча правазнаўства (1846, Санкт-Пецярбург). Служыў у дэпартаментах Сената. У 1860—65 гадах прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. Сенатар (з 1868), член Дзяржаўнага савета (з 1872), обер-пракурор Сінода (1880—1905). Выкладаў заканазнаўства расійскім вялікім князям, у т. л. будучым імператарам Аляксандру III і Мікалаю II, на якіх аказваў значны ўплыў. Аўтар тэксту маніфеста 11.5.1881 «Аб умацаванні самадзяржаўя», ініцыятар «контррэформ». Адыгрываў значную ролю ў фарміраванні ўрадавай палітыкі ў галіне асветы, нацынальным пытанні і інш. Насаджаў вялікадзяржаўныя ідэі ў якасці афіцыйнай ідэалогіі, выступаў з кансерватыўных пазіцый супраць заходнееўрапейскай культуры і дэмакратычных форм грамадскага жыцця. Як обер-пракурор Сінода праследаваў прыхільнікаў расколу і сектантаў, уціскаў земскую школу і насаджаў царкоўна-прыходскую. Пасля выдання маніфеста 17 кастрычніка 1905 года ў адстаўцы. Свае погляды выклаў у кнізе «Маскоўскі зборнік» (1896). Аўтар гістарычна-юрыдычных твораў.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі царквы