Фёдар Пятровіч Палынін (; ) — удзельнік вызвалення Беларусі ў Другую сусветную вайну, генерал-палкоўнік авіяцыі (1946), Герой Савецкага Саюза (1938).

Біяграфія Скончыў Аб’яднаную і Арэнбургскую школы лётчыкаў (1929, 1931), курсы ўдасканалення начальніцкага саставу пры Ваеннапаветраннай акадэміі (1935), Ваенную акадэмію Генштаба (1955). Вызначыўся ў японска-кітайскай вайне 1937—38. У Вялікую Айчынную вайну з 1943 года — камандуючы 6-й паветраннай арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1944—47 гадах — у Войску Польскім, потым на камандных пасадах у ВПС. Літаратура

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза