Іван Сямёнавіч Павала-Швяйкоўскі () — дзекабрыст.
Біяграфія З дваран Смаленскай губерні. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне. З 1801 на вайсковай службе, палкоўнік (1825). Удзельнік кампаніі 1805—07 супраць Францыі, руска-турэцкай вайны 1806—12, вайны 1812, замежных паходаў 1813—14. З жніўня 1825 года камандзір Смаленскага пяхотнага палка. Служыў у Бабруйску, дзе ў 1823 годзе ўступіў у Паўднёвае таварыства. Ажыццяўляў сувязі з Паўночным і Польскім патрыятычным таварыствамі. З С.І.Мураўёвым-Апосталам і М.П.Бястужавым-Руміным распрацаваў Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823 года. Прыхільнік царазабойства, аднак у час паўстання Чарнігаўскага палка (снежань 1825) адмовіўся прыняць у ім удзел. Засуджаны па справе дзекабрыстаў да 20 гадоў катаргі 22.8.1826, 10.7.1839 года вызвалены і адпраўлены на пасяленне ў Табольскую губерню.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дзекабрысты