Паверхневая іанізацыя, тэрмаіонная эмісія — тэрмічнае выпарэнне (дэсорбцыя) дадатных (дадатная іанізацыя) ці адмоўных (адмоўная) іонаў з паверхні цвёрдага цела. Узнікае пры награванні цел да пэўнай тэмпературы (тэмпературнага парога паверхневай іанізацыі), а таксама пры ўласна выпарэнні, напрыклад, тугаплаўкіх металаў. Выкарыстоўваецца ў крыніцах іонных пучкоў, для кампенсацыі аб’ёмнага зараду электронаў у тэрмаэлектронных пераўтваральніках і інш., закладзена ў аснову многіх метадаў вывучэння фізіка-хімічных характарыстык паверхняў цвёрдых цел і ўзаемадзеяння з імі часціц.
Літаратура
Катэгорыя:Іанізацыя